Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ (ФІТР БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Remove ads
Гісторыя
Факультэт быў створаны ў 1983 годзе як факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм. У склад факультэта ўвайшлі чатыры кафедры: вышэйшай матэматыкі, тэхнічнай фізікі, электрапрывадаў і аўтаматызацыі прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў, робататэхнікі і аўтаматызацыі машынабудавання. Факультэт пачынаўся з двух спецыяльнасцяў — «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання» і «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак», якія мелі спецыялізацыі па робататэхніцы.
У 1984 годзе ў склад факультэта ўвайшла кафедра кібернетыкі і вылічальнай тэхнікі са спецыяльнасцю «Прыкладная матэматыка». У гэтым жа годзе на факультэце была адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм» і па спецыяльнасці «Сістэмы аўтаматызаванага праектавання».
У 1998 годзе факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм быў перайменаваны ў факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі.
У 2000 годзе на базе факультэта быў створаны Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі.
У 2002 годзе на факультэце адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».[1]
Remove ads
Склад факультэта
Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм
- Робататэхнічные сістэмы
- Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў
- Тэхнічная фізіка
- Вышэйшая матэматыка № 1
Дэканы
- Генадзь Іванавіч Хуцкі (1983—1989)
- Яўген Яўгенавіч Трафіменка (2009—2019)
- Андрэй Міхайлавіч Аўсіевіч (2019 — цяперашні час)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads