Фалклендскі палац

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фалклендскі палац
Remove ads

Фалклендскі палац (Falkland Palace) — паляўнічы палац у французскім (протарэнесансным) стылі, узведзены ў 1501—1542 гг. у мястэчку Фолкленд (вобласць Файф) шатландскімі каралямі Якавам IV і Якавам V.

Thumb
Зруйнаваная частка палаца
Thumb
Найстарэйшая зала для гульні ў мяч.
Хуткія факты Фалклендскі палац, Краіна ...

Шатландскія манархі набылі Фолкленд у клана Макдафаў у XIV стагоддзі. Роберт Сцюарт замарыў голадам у Фолклендскім замку старэйшага сына караля Роберта III, Дэвіда. Якаў IV і Якаў V сюды завітвалі галоўным чынам падчас сакаліных паляванняў. Ледзь не галоўная славутасць замка — найстарэйшая ў свеце зала для гульні ў рэал-тэніс (1539), якая дагэтуль выкарыстоўваецца спартсменамі.

Бацька Марыі Сцюарт, Якаў V, памёр у гэтай рэзідэнцыі, і яго пераемнікі не даравалі ёй сваёй увагай. У 1654 г. палац быў спалены салдатамі Кромвеля і прастаяў у развалінах да 1887 года, калі маркіз Бют (прадстаўнік малодшай галіны дому Сцюартаў) пачаў рэстаўрацыйныя працы. Яго нашчадкі валодаюць палацам і дагэтуль (хоць з 1952 г. будынкам даверна кіруе Шатландскае таварыства аховы помнікаў).

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Historic Environment Scotland ID
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19842847'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads