Фанат (фільм)

беларускі дакументальны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Фана́т» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у 2017 годзе на «Белсат».[1][2] Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.

Хуткія факты Фанат, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Вася «Пешаход» — фанат берасцейскага «Дынама». Ён «прабіў» 5 «залатых» сезонаў, што значыць — наведаў усе гульні каманды. На выязныя матчы ходзіць выключна пехатою — без аўтаспыну, без грошай, начуючы ў лесе. За 2016 год ён прайшоў 4 470 кіламетраў. Футбол выратаваў яго ад турмы, а дарога ратуе яго ад смерці. Вася інтуітыўна адкрыў універсальную формулу: калі няма надзеі і не бачыш ніякага сэнсу ў жыцці — трэба проста ісці.[3][4][5]

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...

Здымачная група

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Андрэй Кудзіненка
  • аператар — Ягор Яфімаў
  • гукарэжысёр — Яўген Рагозін
  • гукааператар — Аляксандр Круцель
  • мантаж — Віталь Яронскі
  • каларыст — Ягор Ефімаў
  • кіроўца — Уладіслаў Рута
  • адміністратар — Улад Карловіч
  • рэдактар — Януш Гаўрылю

Саўндтрэк

У фільме выкарыстана песня гурту Дай дарогу! «Дай дарогу», музыка і словы — Юрый Стыльскі.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads