Фармулярны аналіз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фармулярны аналіз — гістарычны крыніцазнаўчы метад аналізу фармуляра актавай крыніцы.
Пад актам у вузкім сэнсе ў крыніцазнаўстве разумеюць дамову паміж двума контрагентам. Гэта могуць быць міжнародныя дагаворы, розныя граматы — продажу, мены, закладу, падаравання, надання і іншыя. Звычайна, акты аднаго тыпу маюць устойлівую мадэль будовы — фармуляр. Фармулярны аналіз грунтуецца на параўнанні фармуляраў пэўных актавых дакументаў, у прыватнасці для іх дакладнейшага датавання (бо фармуляр змяняўся ў часе) і класіфікацыі па групах. Умоўны фармуляр, то-бок ідэальную мадэль сярэднявечнага акта, дзеляць на часткі.
- Пачаткавы пратакол
- Інвакацыя — прысвячэнне вышэйшым сілам або ўладару.
- Інтытуляцыя — указанне, хто выдае дакумент.
- Інскрыпцыя — указанне, каму адрасаваны дакумент.
- Салютацыя — прывітанне.
- Асноўная частка
- Арэнга — прэамбула, матывы стварэння дакумента.
- Прамульгацыя — прадпаведамленне пра сутнасць дакумента.
- Нарацыя — сутнасць справы.
- Дыспазіцыя — прапановы і пытанні.
- Санкцыя — забарона на парушэнне ўмоў.
- Карабарацыя — засведчанне дакумента, подпіс і пячаць.
- Канчаткавы пратакол (эсхатакол)
- Датум — дата і месца напісання.
- Апрэкацыя — заканчэнне-добразычэнне.
У пэўным акце могуць быць не ўсе названы часткі, таксама яны могуць быць у іншым парадку.
Пры фармулярным аналізе тэкст акта могуць дзяліць на «артыкулы» або «клаўзулы» (паняцці не цалкам тоесныя), скончаныя па сэнсе выразы — сакральныя, матывіравальныя, звяртальныя, паведамляльныя, працэсуальныя, засвядчвальныя, апісальныя, загадныя, просьбітныя, дагаворныя. Артыкулы дзеляць на абароты, абароты на элементы.
У актах вылучаюць «формулы» — устойлівыя выразы, «рэаліі» — імёны, тапонімы і іншае, «апісанні» — арыгінальныя выразы, не штампы.
Remove ads
Літаратура
- Источниковедение: Теория. История. Метод. Источники российской истории: Учебное пособие / И. Н. Данилевский, В. В. Кабанов, О. М. Медушевская, М. Ф. Румянцева / Российский государственный гуманитарный университет. М., 1998. 702 с.
- Шарафутдинов Д. Р. Методика формулярного анализа в прочтении исторических документов: дипломатическая переписка первой трети XIX века // Молодой ученый. — 2013. — № 11. — С. 722—724.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads