Фаршмак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фаршмак
Remove ads

Фаршмак — страва з сечанага мяса ці селядца, якія запякаюць з бульбай, смятанай, цыбуляй і перцам. Адносіцца да закусак. У прускай і шведскай кухнях фаршмак — гарачая закуска. Фаршмак з селядца адносяць да класічнай яўрэйскай кухні. У ім няма мяса, аднак у рэцэпт, акрамя селядца, уваходзяць яйкі, яблык, цыбуля, белы хлеб[1].

Thumb
Фаршмак

У яўрэйскай кухні страва стала нацыянальнай, хоць першапачаткова яна была запазычана з усходнепрускай кухні, дзе так называлася закуска са смажанага селядца. Па прускай і шведскай тэхналогіі фаршмак ставіцца на стол гарачым. У яўрэйскай кухні фаршмак трансфармаваўся ў халодную закуску з молатага селядца.

Для прыгатавання фаршмака гістарычна выкарыстоўвалі селядзец самай нізкай якасці, так званы "іржавы селядзец". Калі фаршмак падаваўся за малочнай трапезай, селядзец дазвалялася вымочваць у малацэ.

Remove ads

Зноскі

  1. Claudia Roden, The Book of Jewish Food, Penguin Books, 1999, p. 62
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads