Федэральная служба абароны канстытуцыі Германіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Федэральная служба абароны канстытуцыі Германіі
Remove ads

Федэральная служба абароны канстытуцыі Германіі (ням. Bundesamt für Verfassungsschutz) — спецслужба ўнутранага прызначэння ў Германіі, якая падпарадкоўваецца міністэрству ўнутраных спраў. У 2005 годзе служба мела 2448 супрацоўнікаў. Бюджэт ў 2005 г. складаў 137 мільёнаў еўра. Ажыццяўляе ў ФРГ контрвыведніцкую дзейнасць.

Thumb
Будынак у Кёльне
Thumb
Эмблема Федэральнай службы абароны канстытуцыі Германіі

Асноўная задача — назіранне за арганiзацыямi, пагрозлівымі, з пункту гледжання ўлады, «вольнаму і дэмакратычнаму асноўнаму правапарадку» Германіі. Спецслужба публікуе штогадовыя гадавыя справаздачы. У зоне ўвагі службы знаходзяцца ўльтраправыя, у тым ліку неанацысцкія партыі, ультралевыя, ісламісцкія і іншыя экстрэмісцкія арганізацыі замежных грамадзян, разведкі замежных дзяржаў і саенталогія; да кампетэнцыі службы адносіцца таксама абарона ад сабатажу і прадухіленне доступу да канфідэнцыйнай інфармацыі.

У кастрычніку 2007 года з’яўляліся паведамленні аб тым, што сустаршыня партыі «Левыя» Оскар Лафантэн, магчыма, знаходзіцца пад сакрэтным наглядам спецслужбы.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads