Федэральны Сход Швейцарыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Федэральны Сход (ням.: Bundesversammlung, фр.: Assemblée fédérale, італ.: Assemblea federale, рэтарам.: Assamblea federala) — парламент Швейцарыі, які складаецца з двух палат — Савета Кантонаў (46 членаў) і Нацыянальнага Савета (200 членаў). Знаходзіцца ў Федэральным палацы ў Берне.

Remove ads
Асноўныя функцыі
- На сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Федэральнага сходу выбіраюцца члены Федэральнага савета, прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт, федэральныя суддзі, канцлер і камандуючы арміяй (у выпадку крызісу або вайны).
- Федэральны Сход разглядае прашэнні аб памілаванні, асуджаных федэральным судом.
- Нараўне з Федэральным Саветам і Вярхоўным Судом, Федэральны Сход з’яўляецца адной з трох галін улады ў краіне і выконвае функцыі заканадаўчага органа.
Remove ads
Камітэты
Заканадаўчыя камітэты:
- Камітэт па замежных справах,
- Камітэт па навуцы, адукацыі і культуры,
- Камітэт па пытаннях сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя,
- Камітэт па ахове навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага планавання і энергетыцы,
- Камітэт па бяспецы,
- Камітэт па транспарце і тэлекамунікацыях,
- Камітэт па пытаннях эканомікі і падаткаабкладання,
- Палітычны камітэт,
- Прававы камітэт,
- Камітэт грамадскіх работ.
Існуюць таксама некалькі наглядальных камітэтаў і Камітэт па памілаванні.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads