Федэралізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Федэралізацыя (ад лац. foederatio «аб’яднанне, саюз») — працэс рэалізацыі на практыцы прынцыпу федэралізму ў палітыка-тэрытарыяльным ладзе краіны (або ў арганізацыйнай пабудове партыі, грамадскай арганізацыі) шляхам аб’яднання раней адасобленых адзінак ці ж падзелу раней адзінай, унітарнай дзяржавы (арганізацыі) на складовыя часткі — суб’екты федэратыўнага ўтварэння. Як і ўсякі пераходны працэс, федэралізацыя патрабуе высвятлення перш за ўсё пытання аб тым, пераходам ад чаго да чаго яна з’яўляецца: ад раздробненасці да канфедэратыўнага або федэратыўнага аб’яднання ці ж ад поўнага адзінства, унітарызму да федэралізму або канфедэрацыі. У першым выпадку федэралізацыя адлюстроўвае тэндэнцыю цэнтралізацыі, а ў другім — дэцэнтралізацыі[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads