Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара, ФСШКІ (фр.: Fédération estudiantine et scolaire de Côte d'Ivoire, FESCI) — івуарыйская асацыяцыя школьнікаў і студэнтаў.

ФСШКІ была створана ў 1990 годзе[1] групай студэнтаў на чале з Марсьялем Жазефам Аіпо, які стаў першым генеральным сакратаром арганізацыі. Сваёй мэтай удзельнікі руху ставілі барацьбу за пашырэнне сваіх правоў, што не былі прадстаўлены ім рэжымам Дэмакратычнай партыі Кот-д’Івуара[2]. Федэрацыя атрымала падтрымку тагачаснай галоўнай апазіцыйнай партыі — Івуарыйскага народнага фронту[3].

У 2000 годзе паміж студэнтамі двух суперніцкіх аддзяленняў ФСШКІ, якія змагаліся за кантроль над кампусамі, разгарэўся канфлікт. Кожны з бакоў у наступным годзе прызначыў свайго генеральнага сакратара, Жан-Ів Тыбадэ для адной і Поля Геі для іншай. Раскол у Федэрацыі дасягнуў кульмінацыі ў красавіку 2001 года[4].

У 2000-х гадах, на фоне грамадзянскай вайны, арганізацыя дзейнічала як апалчэнне, выступіўшы на баку прэзідэнта Ларана Гбагбо. У ходзе канфлікту члены Федэрацыі былі абвінавачаны ва ўчыненні розных злачынстваў[5]. У прыватнасці, у 2004 годзе члены руху з Абіджанскага ўніверсітэта разбурылі міжнародны ліцэй імя Жана-Мерма[6].

17 красавіка 2011 ФСШКІ склала зброю і вярнулася да мірнай дзейнасці[7].

У ліпені 2016 года, пасля студэнцкіх забастовак, Федэрацыя, як і ўсе студэнцкія саюзы ў краіне, былі забаронены[8]. Тым не менш яна працягвае ажыццяўляць сваю дзейнасць.

Remove ads

Зноскі

  1. Des «généraux» sans étoile mais plein d’ambition — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009
  2. Fesci, syndicat ou mafia ? — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009.
  3. Abidjan, " fatiguée-fatiguée « Jeune Afrique. Consulté le 30 janvier 2013.
  4. Le Figaro.fr, Appel à déposer les armes et à la réconciliation
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads