Феліналогія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Феліналогія
Remove ads

Феліналогія (ад лац. felinus — каціны і інш.-грэч. λόγος — слова, вучэнне) — раздзел заалогіі, які вывучае анатомію і фізіялогію хатніх котак, а таксама іх пароды, асаблівасці іх селекцыі, гадоўлі і дагляду[1]. Спецыялістаў, якія займаюцца феліналогіяй, называюць фелінолагамі.

Thumb
Хатняя котка

Кароткая гісторыя феліналогіі

17 ліпеня 1871 года Харысан Уэйр (Harrison Weir) арганізаваў першую спецыялізаваную выставу пародзістых котак (дзякуючы чаму з’явіліся першыя стандарты парод котак). У 1887 годзе ён зарэгістраваў брытанскі клуб аматараў котак «National Cat Club» і стаў яго прэзідэнтам[2]. Далей ўзнікалі іншыя клубы, цяпер яны аб’яднаны ў адзіную брытанскую арганізацыю аматараў котак — GCCF.

У 2002 годзе Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева адкрыла курс вышэйшай адукацыі са спецыялізацыяй «феліналогія»[3][4].

Remove ads

Сусветныя феліналагічныя арганізацыі

Феліналагічныя арганізацыі, асацыяцыі аматараў котак перш за ўсё займаюцца рашэннем наступных задач:

  • распрацоўкі і ўдасканалення стандартаў парод і афарбовак котак;
  • устанаўлення сістэмы правядзення выстаў, патрабаванняў да іх арганізацыі і клубаў;
  • устанаўленне правілаў рэгістрацыі парод котак, памётаў кацянят, найменняў гадавальнікаў, дзейнасці гадавальнікаў, клубаў;
  • устанаўленне правілаў навучання экспертаў, якія атрымліваюць права рэгістрацый, параўнання і ўстанаўлення ацэнкі якасці котак на выставах;
  • кантролю за працай гадавальнікаў і клубаў котак.

Усе сусветныя феліналагічныя арганізацыі можна ўмоўна падзяліць на:

  • арганізацыі, якія працуюць па еўрапейскай сістэме;
  • арганізацыі, якія працуюць па амерыканскай сістэме.

Еўрапейская феліналагічная сістэма, як правіла, аб’ядноўвае клубы аматараў котак. Судзейства па еўрапейскім рынгу, як правіла, закрытая. Эксперты знаходзяцца ў асобным памяшканні, гледачы і заводчыкі не дапускаюцца да судзейскага стала, на падставе экспертызы падпісваецца асобны дакумент — ацэначны ліст.

Амерыканская феліналагічная сістэма аб’ядноўвае непасрэдна уладальнікаў гадавальнікаў. Судзейства па амерыканскаму рынгу ўяўляецца як шоў, відовішча, даступнае у тым ліку і для наведвальнікаў. Ацэначны ліст часам зусім адсутнічае. Суддзя можа публічна паказаць на вартасці і недахопы той ці іншай жывёлы, арыентуючыся на адпаведны стандарт пароды або афарбоўкі.

У сапраўдны момант у свеце існуюць наступныя буйныя феліналагічныя арганізацыі:

  • WCF — World Cat Federation
  • FIFe — International Federation Feline
  • GCCF — The Governing Council of the Cat Fancy[5]
  • CFA — The Cat Fanciers Association[6]
  • TICA — The International Cat Association[7]
  • Міжнародная Фелинологическая Асацыяцыя (МПА)[8]
  • ICU — International Cat Union[9]
  • Ассолюкс — міжнародная асацыяцыя аматараў котак[10]
  • World Association of Cat Clubs (WACC)[11]
  • ASC — Alliance of felinologists SuperCats[12]
  • AFC — Association of Feline Clubs[13]
  • FARUS — Міжнароднай Феліналагічнай Асацыяцыі «РУС» («FARUS»)[14]
  • БФЦ «Феліта» — беларускі феліналагічны цэнтр, беларускае аб’яднанне аматараў кошак.
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. ФЕЛИНОЛОГИЯ (руск.). — в Универсальной энциклопедии на www.megabook.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 2 студзеня 2009.(руск.) . — в Универсальной энциклопедии на www.megabook.ru. Архівавана(недаступная спасылка) з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 2 студзеня 2009.
  2. The National Cat Club (англ.)(недаступная спасылка). nationalcatclub.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.(англ.) . nationalcatclub.co.uk. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.
  3. Зооклиника.ру — обучение (руск.)(недаступная спасылка). zooclinica.ru. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2017. Праверана 3 ліпеня 2013.(руск.) . zooclinica.ru. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.
  4. Кафедра зоологии РГАУ-МСХА им. К. А. Тимирязева (руск.). timacad.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.(руск.) . timacad.ru. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.
  5. The Governing Council of the Cat Fancy (англ.)(недаступная спасылка). — Официальный сайт. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 2 лістапада 2017.(англ.) . — Официальный сайт. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. (Праверана 3 чэрвеня 2013)(Праверана 3 чэрвеня 2013)
  6. The Cat Fanciers’ Association (англ.)(недаступная спасылка). — Официальный сайт CFA. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2015. Праверана 2 лістапада 2017.(англ.) . — Официальный сайт CFA. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. (Праверана 3 чэрвеня 2013)(Праверана 3 чэрвеня 2013)
  7. The International Cat Association (TICA) (англ.)(недаступная спасылка). — Официальный сайт TICA. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017. Праверана 2 лістапада 2017.(англ.) . — Официальный сайт TICA. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. (Праверана 3 чэрвеня 2013)(Праверана 3 чэрвеня 2013)
  8. Международная Фелинологическая Ассоциация — МФА (руск.)(недаступная спасылка). — Официальный сайт МФА. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 2 лістапада 2017.(руск.) . — Официальный сайт МФА. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. (Праверана 3 чэрвеня 2013)(Праверана 3 чэрвеня 2013)
  9. ICU — International Cat Union (руск.)(недаступная спасылка). — Официальный сайт ICU. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2017. Праверана 2 лістапада 2017.(руск.) . — Официальный сайт ICU. з першакрыніцы 25 жніўня 2011. (Праверана 21 студзеня 2010)(Праверана 21 студзеня 2010)
  10. АССОЛЮКС — международная ассоциация любителей кошек (руск.)(недаступная спасылка). assolux.org. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2017. Праверана 3 ліпеня 2013.(руск.) . assolux.org. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.
  11. World Association of Cat Clubs in Russia (руск.). — Официальный сайт World Association of Cat Clubs в России. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 2 лістапада 2017.(руск.) . — Официальный сайт World Association of Cat Clubs в России. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. (Праверана 3 ліпеня 2013)(Праверана 3 ліпеня 2013)
  12. ASC — lliance of felinologists SuperCats (руск.)(недаступная спасылка). — Официальный сайт Альянса СуперКэтс. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2017. Праверана 2 лістапада 2017.(руск.) . — Официальный сайт Альянса СуперКэтс. з першакрыніцы 10 чэрвеня 2012. (Праверана 2 чэрвеня 2012)(Праверана 2 чэрвеня 2012)
  13. AFC — Association of Feline Clubs (руск.)(недаступная спасылка). — Официальный сайт AFC — Ассоциации Фелинологических клубов. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2017. Праверана 2 лістапада 2017.(руск.) . — Официальный сайт AFC — Ассоциации Фелинологических клубов. з першакрыніцы 11 лютага 2013. (Праверана 2 чэрвеня 2012)(Праверана 2 чэрвеня 2012)
  14. Международной Фелинологической Ассоциации "PУC" ( "FARUS" ) (руск.). — Официальный сайт ФАP "PУC" ( FARUS). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2017. Праверана 2 лістапада 2017.(руск.) . — Официальный сайт ФАP «PУC» (FARUS). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2012. (Праверана 2 чэрвеня 2012)(Праверана 2 чэрвеня 2012)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads