ФК Фламенгу

бразільскі футбольны клуб з Рыа-дэ-Жанэйра From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Фламенгу
Remove ads

«Фламе́нгу» (парт.: Clube de Regatas do Flamengo) — бразільскі футбольны клуб з горада Рыа-дэ-Жанэйра. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вяслярскі клуб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламенгу» з’яўляюцца чырвона-чорныя паласатыя кашулі з белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламенгу», як правіла, праводзіць на стадыёне «Маракана», які таксама з’яўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразіліі. «Фламенгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых паспяховых спартыўных клубаў Бразіліі ў XX стагоддзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штата Рыа-дэ-Жанэйра. Пасля стварэння чэмпіянату Бразіліі ў 1959 годзе «Фламенгу» працягваў паспяховыя выступы, не толькі на ўзроўні штата, але і на нацыянальным узроўні. У 1981, 2019 і 2022 гадах клуб станавіўся пераможцам Кубка Лібертадорэс, галоўнага клубнага першынства Паўднёвай Амерыкі. У 1981 годзе «Фламенгу» стаў уладальнікам Міжкантынентальнага кубка, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над англійскім «Ліверпулам» (3:0). Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны ігрок клуба Зіку. Прынцыповымі сапернікамі клуба з’яўляюцца іншыя клубы з Рыа-дэ-Жанэйра, як то «Флуміненсі», «Батафогу» і «Васка да Гама».

Хуткія факты Фламенгу, Поўная назва ...

«Фламенгу» з’яўляецца самым папулярным клубам у Бразіліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[3]. Станам на 2017 год «Фламенгу» быў самым заможным футбольным клубам Бразіліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн еўра[4], а ацэначны кошт клуба складаў больш за 425,21 млн еўра[5].

Remove ads

Дасягненні

  • Чэмпіён Бразіліі: 7
1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020
  • Кубак Бразіліі: 4
1990, 2006, 2013, 2022
  • Суперкубак Бразіліі: 2
2020, 2021
  • Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 37
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021
  • Турнір Рыа-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019, 2022
1981
  • Рэкопа Паўднёвай Амерыкі: 1
2020
  • Кубак Меркасур: 1
1999
Remove ads

Склад

Станам на люты 2024 года.

Больш інфармацыі №, Паз. ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads