Фларыда (паўвостраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Флары́да[1] (англ.: Florida) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі, на якім размешчана большая частка штата Фларыда Злучаных Штатаў Амерыкі. Плошча 115 тысяч км2. З усходу абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, з захаду — водамі Мексіканскага заліва. Ад вострава Куба на поўдні аддзелены Фларыдскім пралівам.
Паверхня ўяўляе сабой плоскую раўніну вышынёй да 99 м. Раўніна складзена галоўным чынам палеаген-неагенавымі вапнякамі, што абумоўлівае шырокае развіццё карста. Усходняя частка паўвострава прыпаднята, заходняя актыўна апушчана, на беразе маецца шмат лагун і мангравых лясоў. Клімат акіянічны, на поўначы паўвострава субтрапічны, трапічны на яго поўдні. Зіма цёплая і сонечная, лета вільготнае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 14 °C на поўначы, да 20,7 °C на поўдні, сярэдняя тэмпература ліпеня адпаведна ад 27 да 28,7 °C. Колькасць ападкаў — 1200—1400 мм у год. Рэкі кароткія, але мнагаводныя (напрыклад, рака Сент-Джонс, суднаходная). Багацце азёр і балот. На паўвостраве знаходзіцца найбуйнейшы вадаём поўдня ЗША — возера Акічобі. Шырокі забалочаны раён Эверглейдс на поўдні паўвострава мае статус нацыянальнага парку. Расліннасць на поўначы — субтрапічная (хвоі, магноліі, карлікавыя пальмы), на поўдні — трапічная (пальмы і інш.). Карысныя выкапні прадстаўлены радовішчамі фасфарытаў і тытанавых руд. На ўсходнім узбярэжжы зімовыя курорты ЗША (галоўны — Маямі)[2].
- Нацыянальны парк Эверглейдс
- Фантан Дружбы ў Джэксанвіле
- Карта штата Фларыда
Remove ads
Зноскі
- Поспелов Е. М. Географические названия мира. Топонимический словарь. / отв. ред. Р. А. Агеева. — М.: Русские словари, 1998. — С. 440-441. — 503 с. — 3000 экз. — ISBN 5-89216-029-7
- Флорида (полуостров) Архівавана 3 красавіка 2016.//БСЭ
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads