Флорэс (мора)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Флорэс (мора)map
Remove ads

Флорэс (англ.: Flores) — міжвостраўнае мора Ціхага акіяна, паміж паўднёвым ускрайкам вострава Сулавесі на поўначы, астравамі Кабіа, Сумбава і Флорэс на поўдні.

Хуткія факты Флорэс, Размяшчэнне ...

Плошча 115 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 1522 м, найбольшая 5234 м. Тэмпература паверхневых вод ад 26 °С (жнівень, верасень) да 28,8 °С (лістапад). Салёнасць 32,0—34,6 ‰, у сезон дажджоў 32—33 ‰, тэмпература прыдонных вод 3,5 °С. Паверхневыя плыні маюць паўднёвы ці заходні кірунак. Донныя адклады — пераважна вулканічныя і глабыгерынавы глей. Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня да 2,3 м. На захадзе мора — падводнае плато з каралавымі рыфамі, глыбакаводная цэнтральная западзіна Флорэс. Сейсмічна актыўны раён. На востраве Сангеанг (паблізу паўночна-ўсходняга берага вострава Сумбава) знаходзіцца вулкан Апі-Слаў (адзін з актыўных дзеючых вулканаў у Інданезіі), вышынёй 1949 м.

Развіта рыбалоўства. Парты: Бантайн (востраў Сулавесі), Сумбава (востраў Сумбава).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads