Фляўс і Кляйн

беларускі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Фляус і Кляйн» (таксама: «Фляус і Кляйнн») — беларуская музычная група з Наваполацка. Адна з найбольш прыкметных гуртоў на беларускай альтэрнатыўнай сцэне 2000-х гадоў.[1] [2] [3]Іхны стыль спалучаў брыт-поп, інды-рок з эпатажнымі перформансамі.[4] [5] Гурт станавіўся лаўрэатам міжнароднага фестывалю «Басовішча» ў Польшчы, і двойчы ўшаноўваўся ўзнагародамі на фестывалі «Рок-каранацыя», а таксама атрымаў прызнанне на шэрагу іншых значных фестываляў.[1] [6] [7] [8]

Хуткія факты Фляўс і Кляйн, Жанры ...
Remove ads

Гісторыя

Гурт «Фляус і Кляйн» быў заснаваны вакалістам і аўтарам песень Сяргеем «Фляусам» (Володчанкам) і басістам Аляксандрам Верным (Качановым).[9]. У гэты час робіцца праграма «Холодной айсберг человека с тёплым флагом». У 2003 і 2004 гадах каманда перамагае на фестывалі «Рок-кола». Выступае з канцэртамі ў клубах Беларусі, а таксама як удзельнікі і госці на шматлікіх фестывалях («АЯ-camp» 2003―2005, «Наша Музыка», «Нова Рок», «Двина-Дзвiна-Даугава», «Продвижение»).

2005 год адзначыўся стварэннем новай акустычнай праграмы «Морские баллады Эммануила». А на «Рок-коле 2005» у намінацыі «Рок-рысталішча» гурт бярэ прыз глядацкіх сімпатыяў. На фестывалі «Ты признан быть первым 3» (Масква) ― гран-пры фэстывалю. Гурт дае канцэрты па краінах СНД. У 2005―2006 гадах як госці выступаюць на фестывалях «Ночь как день», «Пришествие» (Санкт-Пецярбург), «Белые ночи» (Крым). У 2006 годзе з’явілася новая праграма. У 2007 годзе гурт з’яўляецца пастаянным госцем на ўсіх фестывалях, якія ладзяцца прадзюсарскім цэнтрам «PPB Media» (Масква). 2007 год прынёс у праграму «Фляўс і Кляйн» беларускамоўнае выкананне песень і перамогу на фестывалі музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007».[10]

У 2006 і 2007 гадах «Фляус і Кляйн» двойчы станавілася лаўрэатам(2006 — прыз сімпатый гледачоў, 2007 — прарыў года) «Рок-каранацыі» — самай прэстыжнай рок-прэміі Беларусі таго часу, пацвердзіўшы статус аднаго з самых перспектыўных альтэрнатыўных праектаў краіны..[11] [12] [13]

У 2011 годзе гурт пераязджае ў Маскву. [14]У наступным гурт падпісвае кантракт з адной з самых уплывовых расійскіх лэйблаў — «Нікіцін».[15] [16] [17]

У перыяд з 2011 па 2012 год паступова пачынаецца заняпад гурта.[18] Пасля распаду калектыву быў выпушчаны постмортэм-альбом пад назвай «Тэставанне загробнага гідравеласіпеда...», які сабраў раней неапублікаваны матэрыял.[19]

Remove ads

Дыскаграфія

Сінглы

  • 2015 ― «Воздушный шар»[20]

альбомы

  • 2015 ― Тестирование потустороннего гидровелосипеда в многомерном пространстве[21]

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads