Фолк-метал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фолк-метал (англ.: folk metal) - адзін з кірункаў металу, увабраў у сябе элементы народнай музыкі. Фолк-метал з'явіўся ў выніку ўкаранення элементаў народнай музыкі ў гучанне розных стыляў металу.
Remove ads
Гісторыя
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Характарыстыкі
Музыка
Як правіла, фолк-метал з'яўляецца сплавам метал-музыкі з народнай музыкай розных этнаграфічных груп. Так, групы Primordial, Melechesh і Finntroll выконваюць блэк-метал з прымессю народнай музыкі. The Lord Weird Slough Feg і Mägo de Oz грунтуюцца на пауэр-метале. Нямецка-нарвежскі гурт Midnattsol адштурхваецца ад готык-металу. Прагрэсіўныя тэндэнцыі назіраюцца ў Elvenking, Lumsk і Týr. Некаторыя групы не абмяжоўваюцца адным паджанрам металу і фолк-музыкай. Напрыклад Orphaned Land змешваюць фолк, прагрэсіўны метал і дэз-дум-метал, або Ensiferum, музыка якіх змяшчае элементы фольку, пауэр-металу і мелодык-дэз-металу.

Народныя элементы ў жанры часта адлюстроўваюць этнічнае паходжанне музыкаў, прыкладам таму з'яўляецца скандынаўская музыка ў Finntroll і Korpiklaani або Балтыйская народная музыка ў Metsatöll і Skyforger або блізкаўсходняя народная музыка ў Orphaned Land і Melechesh. Кельцкая музыка можа быць знойдзена ў ірландскіх груп Cruachan і Waylander, а таксама ў некаторых груп не-ірландскага паходжання, напрыклад у Eluveitie або Tuatha de Danann. Народную музыку з розных рэгіёнаў выконваюць Elvenking і Ensiferum.
Інструменты
У фолк-метале выкарыстоўваюцца тыя ж самыя тыповыя інструменты, характэрныя для мэталу (гітары, бас, барабаны) і, як правіла, народныя інструменты. Аднак некаторыя групы, як напрыклад Týr, абыходзяцца і без іх. Найбольш распаўсюджаным інструментам з'яўляецца скрыпка. Некаторыя групы вылучаюць на першы план больш экзатычныя інструменты свайго этнічнага паходжання або краіны. Да прыкладу, Skyforger граюць на латвійскай куоклес,[1] Metsatöll ўжываюць эстонскі торупіль,[2] Korpiklaani - кантэле,[3] Orphaned Land - уд і саз.[4]
Вакал
Лірыка
Remove ads
Выканаўцы
Беларусь
- Сымон-Музыка
- Wartha
- Кашлаты Вох
- Forodwaith
- Gods Tower
- Litvintroll
- Vicious Crusade
- Znich
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads