Форкій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фо́ркій, Форкіс, Форк (стар.-грэч.: Φόρκυς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] марское хтанічнае бажаство, бог бурнага мора. Сын Понта і Геі[2], або сын Урана і Геі[3], або сын Понта і Тэфіі[4].
Брат і муж марскога бажаства Кето — багіні бездані. Іх дзеці: гаргоны і граі[5]; гесперыды (па версіі); стогаловы дракон Ладан, які вартаваў залатыя яблыкі гесперыд[6]; сірэны (па версіі) і Яхідна (па версіі).
Акрамя таго, Форкій з’яўляецца бацькам пачвары Скілы[7] (ад саюза з Гекатай, Ламіяй ці Кето), бога бітвы Палемаса.
Паводле Гамера, Форкій — марское бажаство, дзед Паліфем[8] (як бацька німфы Фаосы).
Яму прысвечана прыстань на Ітацы[9]. Саюзнік Дыяніса[10].
Па інтэрпрэтацыі, ён быў эфіёпам з вострава Керн за Гераклавымі слупамі, царом трох астравоў[11]. Па вытлумачэнню, цар, бацька трох дочак[12]. Паводле Варона, гэта цар Корсікі і Сардзініі, пераможаны ў марской бітве царом Атлантам[13].
Remove ads
Зноскі
- Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 3. С. 82; Гл. Лікафрон. Аляксандра 377.
- Гесіёд. Тэагонія 237
- Орфіка, фр. 114 Керн; Першы Ватыканскі міфаграф III 1, 2
- Орфіка, фр. 117 Керн
- Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; II 4, 2; Піндар. Піфійскія песні XII 13
- Гесіёд. Тэагонія 333—336
- Апалоній Радоскі. Арганаўтыка IV 818; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VII 20
- Гамер. Адысея I 70
- Гамер. Адысея XIII 97, 345
- Нон. Дзеянні Дыяніса XXXIX 100
- Палефат. Аб неверагодным 31
- Фульгенцый. Міфалогіі I 21
- Першы Ватыканскі міфаграф II 27
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads