Фотасхема
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фотасхема — сукупнасць змантаваных сумежных кантактных адбіткаў, не трансфармаваных і не прыведзеных да аднаго маштабу. Часткі здымкаў, якія перакрываюцца, выразаюцца з такім разлікам, каб ад кожнага здымка засталася сярэдняя частка (працоўная плошча), якая мае мінімум скажэнняў. Далей працоўныя плошчы сумяшчаюць адзну з адной па контурах і наляпляюць на аснову.
На фотасхеме пазначаецца наменклатура трапецыі, праводзіцца кірунак поўнач — поўдзень, падпісваецца сярэдні маштаб. Пры неабходнасці з фотосхемы робяць фотарэпрадукцыю. Фотасхему можна разглядаць як схематычны набліжаны план мясцовасці.
Адрозніваюць простыя фотасхемы (якія вырабляюцца з кантактных адбіткаў аднаго і таго ж залёту), мазаічныя (выбрблюяцца са здымкаў, розных па сезону і часе здымкі), удакладнённыя (прыведзеныя да аднаго маштабу і змантаваныя ва ўмоўнай сістэме каардынат), стэрэаскапічныя (у выглядзе двух палос левых і правых здымкаў шырынёй 10-12 см).
Remove ads
Гл. таксама
- Фотаплан — сукупнасць аэрафотаздымкаў, прыведзеных да аднаго маштабу
Літаратура
- Геологический словарь: в 2-х томах. // Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)
Спасылкі
- Фотосхема (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads