Фракцыя Чырвонай Арміі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фракцыя Чырвонай Арміі
Remove ads

«Фракцыя Чырвонай Арміі» (РАФ, RAF — ням.: Rote Armee Fraktion) — нямецкая леварадыкальная тэрарыстычная арганізацыя, якая дзейнічала ў ФРГ і Заходнім Берліне ў 19681998 гадах.

Хуткія факты Фракцыя Чырвонай Арміі, Ідэалогія ...

Заснавана ў 1968 годзе Андрэасам Баадэрам, Гудрун Энслін, Хорстам Малерам, Ульрыкай Майнхаф, Ірмгард Мелер і інш. Была названа ў гонар рэвалюцыйных армій СССР, Кітая і Кубы. Арганізавана на ўзор паўднёваамерыканскіх партызанскіх груп, такіх як Тупамарас (Уругвай). Яе ўдзельнікі разглядалі сваю дзейнасць як гарадскую партызанскую вайну, накіраваную супраць дзяржаўнага апарата і класа буржуазіі.

Адказная за здзяйсненне 34 забойстваў, серыі банкаўскіх налётаў, выбухаў ваенных і грамадзянскіх устаноў і замахаў на высокапастаўленых асоб.

Гісторыя арганізацыі, якую таксама называюць аб'яднаннем (ням.: Vereinigung), налічвае 4 пакаленні. 20 красавіка 1998 года групоўка афіцыйна абвясціла пра самароспуск.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads