Франк Дзюваль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франк Дзюваль
Remove ads

Франк Дзюва́ль (ням.: Frank Duval; 22 лістапада 1940, Берлін, Германія) — нямецкі кампазітар, спявак, дырыжор і аранжыроўшчык.

Хуткія факты Франк Дзюваль, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Франк Дзюваль нарадзіўся 22 лістапада 1940 года ў Берліне, у сям'і артыстаў. Вучыўся на акцёра і танцора, але таксама спяваў разам са сваёй сястрой Марыяй. У 60-я годы Дзюваль ужо ствараў музыку, як аркестральную, гэтак і эстрадную, а яго дэбютны саўндтрэк прагучаў у серыяле «Tarot» у 1977 годзе.

У сямідзясятых Франк Дзюваль быў загружаны кампазітарствам, але знаходзіў час для сольнай творчасці. Гэтак, у 1979 годзе на лэйбле Teldec быў выдадзены яго першы сольны альбом «Die Schönsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte», а кампазіцыя «Todesengel» з яго стала гітом.

На працягу васьмідзясятых гадоў былі напісаны некалькі саўндтрэкаў, а таксама працягвалася сольная дзейнасць музыкі. Яго творы шмат разоў дасягалі топаў нямецкіх чартаў: «Ways» (1983), «Lovers Will Survive» (1986) і «When You Were Mine» (1987).

Remove ads

Дыскаграфія

  • 1979 — Die Schonsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte
  • 1981 — Angel of Mine
  • 1982 — Face to Face
  • 1983 — If I Could Fly Away
  • 1983 — Orphee
  • 1984 — Living Like A Cry
  • 1984 — Die schonsten Melodien aus Derrick & der Alte
  • 1985 — Time For Lovers
  • 1986 — Bitte Lasst Die Blumen Lieben
  • 1987 — When You Were Mine
  • 1988 — Love Me, Love
  • 1989 — Touch My Soul
  • 1989 — Seine Grossten Erfolge
  • 1991 — Solitude
  • 1994 — Vision
  • 1994 — Vision (Best Of Frank Duval)
  • 1996 — Time For Angels
  • 2000 — Derrick Forever
  • 2001 — Golden Hits (1981-1994)
  • 2001 — Spuren: Songs & Sounds (3CD)
  • 2002 — Piano Para Ti
  • 2006 — Colour Collection
Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads