Франс-Альбер Рэнэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франс-Альбер Рэнэ (16 лістапада 1935 — 27 лютага 2019) — прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў у 1977—2004 гадах.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на атоле Фаркуар, у сям’і кіраўніка плантацыяй. Француз. Скончыў каледж у горадзе Вікторыя, працягнуў навучанне ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі (каледж Святой Марыі ў Саўтгемптане і Каралеўскі каледж у Лондане), па адукацыі юрыст. Падчас вучобы прымаў удзел у дзейнасці Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі. У 1962—1964 гадах вывучаў таксама эканоміку ў Лонданскай школе эканомікі. Па вяртанні на радзіму ў 1964 годзе займаўся адвакацкай практыкай.
У 1964 годзе заснаваў і ўзначаліў «Аб’яднаную партыю народа Сейшэльскіх Астравоў» (АПНС) — першую палітычную партыю ў краіне. Пасля абрання ў заканадаўчую асамблею калоніі (1965 год) разам з паплечнікамі па партыі вёў актыўную барацьбу за прадастаўленне ёй самакіравання. У 1975 годзе ў каланіяльным ўрадзе Сейшэл стаў міністрам грамадскіх работ і зямельнага развіцця кааліцыйнага ўрада, у які таксама ўвайшлі прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі (ДП). У 1976 годзе, пасля атрымання Сэйшэламі незалежнасці ад Брытаніі быў прызначаны прэм’ер-міністрам ва ўрадзе прэзідэнта Дж. Мэнчэма (лідар ДП).
Remove ads
Зноскі
- France Albert René // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- France Albert Rene // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads