Францішак Ельскі

(1738—1821) падкаморы старадубскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Ельскі
Remove ads

Францішак Ельскі (1738 — 23 сакавіка 1821) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780).

Хуткія факты Францішак Ельскі, падстолі гарадзенскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Францішак Ельскі

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш», сын Уладзіслава і Алены з Бжастоўскіх.

На соймах 1778 і 1780 гадоў абіраўся скарбовым камісарам Вялікага Княства Літоўскага. Быў маршалкам Вярхоўнага Трыбунала. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).

Падчас Паўстанне Т. Касцюшкі ў 1794 годзе быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.

Пазней эміграваў, вярнуўся за кіраваннем у Расійскай імперыі Паўла I. У французска-расійскую вайну ў 1812 годзе ўваходзіў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Па другой эміграцыі жыў у Царстве Польскім.

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з Амеліяй Прозар[4] меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала і Лявона.

Зноскі

1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 279. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5

2. Franciszek Jelski h. Pielesz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 75. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2. С. 352.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads