Францішак Сакалоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Францішак Сакалоўскі (11 кастрычніка 18644 жніўня 1939) — каталіцкі святар, ганаровы канонік Віленскай капітулы.

Хуткія факты Францішак Сакалоўскі, Дата нараджэння ...

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1864 у Пагірах (зараз на тэрыторыі Літвы). Навучаўся ў гімназіі ў Лібаве, потым у Віленскай духоўнай семінарыі.

У 1889 годзе ў Коўне атрымаў святарскі сан. Служыў святаром у каталіцкіх парафіях у Ганусішках, Даўгелішках, Бутрыманцах, Струнойцях. У 1897 годзе ксёндз быў прызначаны пробашчам у Старыя Васілішкі, дзе галоўнай справай яго стала будаўніцтва касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла, адначасова ён выконваў абавязкі Васілішкаўскага і Радуньскага дэкана, а таксама выкладаў у школах. У Старых Васілішках айцец Францішак служыў да 1916 года. Потым ён больш часу прысвяціў выкладчыцкай дзейнасці. З 1919 года ён быў прэфектам у школах у Гродне, Бутрыманцах і Вільні.

16 ліпеня 1924 года за сваю плённую працу на ніве духоўнасці Францішак Сакалоўскі атрымаў званне ганаровага каноніка Віленскай капітулы. Апошнія гады жыцця правёў у кляштары баніфратраў у Вільні, дзе і памёр у 1939 годзе.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads