Франц Адольфавіч Мінкевіч

лётчык, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Франц Адольфавіч Мінкевіч (19041988) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1942).

Хуткія факты Франц Адольфавіч Мінкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Франц Мінкевіч нарадзіўся 1 жніўня 1904 года ў Мінску. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на заводзе. У 1924 годзе Мінкевіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1930 годзе ён скончыў Маскоўскую артылерыйскую школу, у 1932 годзе — Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу летназаў, у 1934 годзе — курсы ўдасканалення штурманаў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Да канца 1941 года маёр Франц Мінкевіч быў штурманам 750-га дальнебамбардыровачнага авіяпалка АДД СССР  (руск.). Да таго часу ён ужо здзейсніў 87 баявых вылетаў на бамбардзіроўку важных стратэгічных аб’ектаў праціўніка, выкід парашутыстаў ў варожы тыл[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 сакавіка 1942 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёр Франц Мінкевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 683[1][2].

У 1947 годзе ў званні палкоўніка Мінкевіч быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Адэсе. Памёр 17 студзеня 1988 года, пахаваны на 2-х Хрысціянскіх могілках Адэсы[1].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads