Франц фон Дэфрэгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франц фон Дэфрэгер (ням.: Franz von Defregger, 30 красавіка 1835, Эдэрхоф каля Штронаха, Усходні Ціроль — 2 студзеня 1921, Мюнхен) — аўстрыйскі мастак жанравага і гістарычнага жывапісу.
Remove ads
Біяграфія
Франц Дэфрэгер, сын цірольскага селяніна, у 1860 годзе прадаў атрыманы па спадчыне бацькоўскі дом, каб выплаціць долю сваім сёстрам і эміграваць у Амерыку. Аднак з гэтага нічога не атрымалася, і ён адправіўся ў Інсбрук на вучобу ў скульптара і прафесара Інсбруцкай школы рамёстваў Міхаэля Штольца.
Увосень 1860 года Франц Дэфрэгер быў прадстаўлены ў Мюнхене Карлу Тэадору фон Пілоці. Ён наведваў падрыхтоўчы клас Каралеўскай школы мастацкіх рамёстваў з выкладчыкам Германам Дзікам. 19 ліпеня 1861 году ён вытрымаў уступны іспыт у Мюнхенскую акадэмію выяўленчых мастацтваў. Там ён навучаўся ў класе жывапісу ў вучня Петэра фон Карнеліуса Германа Аншуца.
За Мюнхенам рушыў услед Парыж, дзе ён займаўся малюнкам у натурных класах і грунтоўна вывучыў музеі, мастацкія калекцыі і майстэрні мастакоў.
8 ліпеня 1865 года Дэфрэгер вярнуўся ў Мюнхен і працаваў над эскізамі сваіх карцін.
Remove ads
Зноскі
- Franz von Defregger
- Franz von Defregger — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Дефреггер Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Дефреггер Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads