Франчэска Патрыцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франчэска Патрыцы іт.: Francesco Patrizi,, лац.: Franciscus Patricius, харв.: Frane Petrić або Franjo Petriš; 25 красавіка 1529 г., Црэс, (Венецыянская рэспубліка, цяпер тэрыторыя Харватыі) — 6 лютага 1597, Рым) — італьянскі філосаф эпохі позняга Адраджэння.
Remove ads
Біяграфія

Франчэска Патрыцы нарадзіўся ў 1529 г. на востраве Црэс (Чэрса) у Далмацыі, якая ўваходзіла ў той час у склад Венецыянскай рэспублікі. Меў шляхетнае паходжанне. Выводзіў свой род з Босніі, адкуль яго сям’я збегла ад туркаў. Бацька Франчэска-старэйшы ўзначальваў мясцовы суд. Дзядзька Джорджыа Патрыцы камандваў баявой галерай. Стрыечны брат Мацей Флацыус зрабіў навуковую кар’еру ў Германіі. З маладых гадоў шмат вандраваў. Відавочна, сваякі рыхтавалі яго да кар’еры гандляра. Вывучаў эканоміку ў Венецыі. Некаторы час пад патранажам Мацея Флацыуса вучыўся ў Інгальштадце. У 1547 г. паступіў у Падуанскі ўніверсітэт, дзе першапачаткова прысвяціў сябе медыцыне, але пазней зацікавіўся грэчаскай мовай і філасофіяй. Двойчы выбіраўся паслом «ілірыйскай нацыі» — аб’яднання студэнтаў з Далмацыі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1554 г. працаваў у розных гарадах Паўночнай Італіі. Сем гадоў правёў на Кіпры, дзе працягваў вывучэнне грэчаскай мовы, збіраў старыя грэчаскія рукапісы, якія прыбыткова прадаў пад час вандровак у Іспанію. Пасля вяртання ў Італію ў 1578 г. працаваў ва ўніверсітэце Ферары. У 1592 г. па запрашэнню кардынала Іпаліта Алдабрандзіні пераехаў у Рым, дзе выкладаў філасофію Платона да самой смерці. Аўтар каля 20 прац па філасофіі, тэалогіі, паэтыцы, навуковай метадалогіі на італьянскай і лацінскай мовах.
Remove ads
Філасофскія погляды
Яшчэ пад час навучання ў Падуанскім універсітэце выявіў сябе прыхільнікам вучэння Платона. У ранніх працах імкнуўся супрацьпаставіць «новы навуковы метад» перыпатэтычнаму падыходу. Пачынаючы з выдання яго «Discussiones peripateticae» (1571 г.) актыўна крытыкаваў Арыстоцеля за нібы двудушнасць, перайманне і скрыўленне ідэй Платона. Патрыцы адвяргаў арыстоцелеўскую касмалогію, сцвярджаў атамарную пабудову свету, лічыў Платона прадвеснікам хрысціянства. Гэта супярэчыла традыцыі, пакладзенай у аснову тагачаснай тэалогіі і філасофіі яшчэ Фамой Аквінскім. Патрыцы быў адным з нешматлікіх італьянскіх філосафаў другой паловы XVI ст., які адкрыта рыхтаваў асвечанае грамадства да новай навуковай сістэматызацыі ведаў.
Remove ads
Унёсак у навуку
Франчэска Патрыцы быў выдатным матэматыкам, напісаў некалькі прац па геаметрыі, лічыў матэматыку асновай фізікі. Некалькі яго інжынерных праектаў былі выкарыстаныя ўладамі Ферары для абароны горада.
Выступіў за вылучэнне гісторыі з літаратуры ў самастойную сферу ведаў. У сваіх ранніх працах «Artis historiae penus. Octodecim scriptorum tam veterim quam recentiorum monumentis» і «Della Historia dieci dialoghi» ён вызначыў галоўнае адрозненне гісторыі ад літаратуры: літаратар праўдападобна прыдумляе, а гісторык імкнецца адшукаць праўду. Ф. Патрыцы лічыў, што чалавечая прырода нязменна, а таму аднолькавыя дзеянні прыводзяць да аднолькавых вынікаў. Такім чынам, спасціжэнне мінулага дапамагае прадбачыць будучыню. Ён сістэматызаваў вядомыя ў тую пару правілы крытыкі гістарычных крыніц і заклікаў да абмежаванага ўжывання рытарычных прыёмаў.
Садзейнічаў перакладу і распаўсюджванню ведаў аб антычнай рыторыцы, ваеннаму мастацтву, інжынерыі.
Спіс твораў
На лацінскай мове
- Artis historiae penus. Octodecim scriptorum tam veterim quam recentiorum monumentis. Basileae, Ex officinia Petri Paterna, 1579.
- Della Historia dieci dialoghi. Venetia: Appresso Andrea Arrivabene. 1560.
- De historia dialogi X. Con Artis historicae penus. Basel. 1579.
- De rerum natura libri ii. priores. Aliter de spacio physico;aliter de spacio mathematico. Ferrara: Victorius Baldinus 1587.
- De spacio physico et mathematico. Ed. Helene Vedrine. Paris: Libr. philosophique J. Vrin, 1996.
- Discussionum Peripateticarum tomi iv, quibus Aristotelicae philosophiae universa Historia atque Dogmata cum Veterum Placitis collata, eleganter et erudite declarantur. Basileae. 1581
- Nova de Universis philosophia. (Ad calcem adiecta sunt Zoroastri oracula cccxx. ex Platonicis collecta, etc. Ferrara. 1591, Venice 1593.
- Apologia ad censuram, [No details]
На італьянскай мове
- L’amorosa filosofia. Firenze, F.Le Monnier, 1963.
- Della historia dieci dialogi (Della historia dieci dialoghi). Venice. 1560.
- Della nvova geometria di Franc. Patrici libri XV. Ne' quali con mirabile ordine, e con dimostrazioni à marauiglia più facili, e più forti delle usate si vede che la matematiche per uia regia, e più piana che da gli antichi fatto n? si è, si possono trattare … . Ferrara, Vittorio Baldini 1587 [bound in the same vol. Quattro Libri Geometrici di Silvio Belli Vencntino!. Venice. 1595.]
- Della poetica. ed. critica a cura di D. A. Barbali. Bologna, Istituto Nazionale di Studi sul Rinascimento, vol. 1-3 1969—1971.
- Della poetica…la deca disputata. Ferrara. 1586.
- Della retorica dieci dialoghi… nelli quali si favella dell’arte oratoria con ragioni repugnanti all’opinione, che intorno a quella hebbero gli antichi scrittori (Deset dijaloga o retorici). Venetia: Appresso Francesco Senese, 1562.
- Difesa di Francesco Patrizi; dalle cento accuse dategli dal signor Iacopo Mazzoni. [in Discorso intorno all Risposta dal. sig. F. Patricio] Ferrara. 1587
- La Città felice, Venice: Griffio, 1553. In Utopisti e Riformatori sociali del cinquecento. Bologna. N. Zanichelli. 1941.
- L’Eridano. In nuovo verso heroico…Con i sostentamenti del detto verso. Ferrara. Appresso Francesco de Rossi da Valenza 1557.
- Parere del s. Francesco Patrici, in difesa di Lodovico Ariosto. All’Illustr. Sig. Giovanni Bardi di Vernio, Ferrara 1583.
- Risposta di Francesco Patrizi; a due opposizioni fattegli dal sign. Giacopo Mazzoni [in Della difesa della Comedia di Dante] Ferrara. Vitt. Baldini 1587
Remove ads
Зноскі
- Library of Croatian philosophers Праверана 29 красавіка 2024.
- Харвацкая Вікіпедыя — 2003. Праверана 29 красавіка 2024.
- Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. Праверана 29 красавіка 2024.
- Palumbo M. Francesco PATRIZI // Dizionario Biografico degli Italiani — 2014. — Vol. 81. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Francesco Patrizi Da Cherso // Vegetti Catalog of Fantastic Literature
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads