Фрушка-Гара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрушка-Гара
Remove ads

Фру́шка-Гара́[2] (Фрушская Гора) — града[3], ізаляваны краж[4], на тэрыторыі аўтаномнага краю Ваяводзіна Сербіі і Вукаварска-Срэмскай жупаніі Харватыі, у гісторыка-геаграфічнай вобласці Срэм. Найвысокія вяршыні: Црвені-Цот — 539[1] м, Стражылава— 321 м, Ірышкі-Верац — 451 м, Вялікі-Градац — 471 м.

Хуткія факты Фрушка-Гара, Краіна ...

У нядаўняй геалагічнай гісторыі (пліяцэн) краж быў востравам у Панонскім моры[3].

У 1960 годзе тут быў створаны аднайменны нацыянальны парк плошчай 22 тыс. га для аховы ўнікальных прыродных і культурных ландшафтаў[2].

Фрушка-Гара — месца гістарычнага духоўнага цэнтра сербскага народа, важны цэнтр у культурна-гістарычнай спадчыне Сербіі[3]. Тут перш было каля 30, а да 1941 года — 17 манастыроў[3], цяпер жа, як турыстычныя і паломніцкія аб'екты вылучаюць 16 часткова захаваных пасля Другой сусветнай вайны Фрушскагорскіх манастыроў.

У шырокалісцевых лясах масіву Фрушка-Гара ёсць алені і казулі, гняздуюцца многія птушкі, у тым ліку і такія як белы і чорны бусел, а таксама арол магільнік, балабан, чорны каршун[5] и др.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Фрушка гора // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
  2. Воеводина — артыкул з БСЭ
  3. СЕРБИЯ И ЧЕРНОГОРИЯ(руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет».
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads