Фрыг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыг
Remove ads

Фрыг (стар.-сканд.: Frigg) — у германа-скандынаўскай міфалогіі жонка Одзіна, вярхоўная багіня.[2] Заступніца кахання, шлюбу, хатняга ачага, дзіцянараджэння, блізкая да славянскай Лады[3]. Яна з'яўляецца прадракальніцай, якой вядомы лёс любога чалавека, але якая не дзеліцца гэтымі ведамі ні з кім.[4]

Хуткія факты Фрыг, Міфалогія ...

Маці Фрыг лічыцца Ф’ёргюн (меркавана багіня зямлі), а бацькам — Нат з роду веліканаў.

Сыны Фрыг і Одзіна: Бальдр, Хёд, Хермод.

Фрыг жыве ў Фенсаліры (балотны палац, часам перакладаецца як водны ці акіянічны). Яе памочнікі — сястра і служанка Фула, пасланка Гна і Глін — абаронца людзей. Дакладна не вядома, з'яўляюцца яны самастойнымі асобамі або ўвасабленнямі Фрыг.

Сімваламі Фрыг з'яўляюцца калаўрот і пояс з ключамі. У некаторых крыніцах Фрыг называюць Аленай, што значыць «агонь».

У гонар багіні названы астэроід (77) Фрыга, адкрыты ў 1862 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — 2002. — С. 120. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130556767'></a>
  2. СЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ Архівавана 5 сакавіка 2016.. Таццяна Шамякіна
  3. Стурлусан, Сноры. Малодшая Эда, Мова паэзіі. "She will tell no fortunes, yet well she knows the fates of men."
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads