Фрыдрых Вільгельм Мурнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыдрых Вільгельм Мурнаў (ням.: Friedrich Wilhelm Murnau, сапраўднае імя Фрыдрых Вільгельм Плумпе, ням.: Friedrich Wilhelm Plumpe; 28 снежня 1888 — 11 сакавіка 1931) — нямецкі кінарэжысёр эпохі нямога кіно, адзін з найбуйнейшых майстроў кінаэкспрэсіянізму.
Адной з яго самых вядомых прац стаў фільм «Насферату: Сімфонія жаху» (1922), вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула». Нягледзячы на тое, што з-за праблем з аўтарскімі правамі фільм не карыстаўся камерцыйным поспехам, сёння ён лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянісцкага кіно. Пазней Мурнаў зняў фільм «Апошні чалавек» (1924), а таксама кінакарціну «Фаўст» (1926), экранізацыю аднайменнай трагедыі Гётэ. У 1926 годзе пераехаў у Галівуд і зняў на студыі Fox тры фільмы: «Узыход сонца: Песня двух чалавек» (1927), «Чатыры д’яблы» (1928) і «Гарадская дзяўчына» (1930). «Узыход сонца» быў расцэнены крытыкамі і рэжысёрамі як адзін з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў[7].
У 1931 годзе Мурнаў адправіўся на Бора-Бора на здымкі фільма «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў» (1931), які планаваўся як сумесная пастаноўка з Робертам Флаэрці, аднак з-за рознагалоссяў Флаэрці пакінуў праект, і Мурнаў зняў фільм самастойна. За тыдзень да прэм’еры ён трапіў у аўтамабільную катастрофу і памёр у шпіталі Санта-Барбары ад траўмаў[8].
З дваццаці аднаго фільма, якія зняў Мурнаў, восем лічацца страчанымі, а ад фільма «Марыца» (1922) захаваўся толькі 13-хвілінны фрагмент. Цалкам захавалася дванаццаць фільмаў.
Remove ads
Фільмаграфія
- 1919 — «Хлопчык у блакітным» / Der Knabe in Blau (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты)
- 1920 — «Сатана» / Satanas (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты)
- 1920 — «Гарбун і танцорка» / Der Bucklige und die Tänzerin (страчаны фільм)
- 1920 — «Галава Януса» / Der Januskopf (страчаны фільм)
- 1920 — «Вечар — ноч — раніца» / Abend — Nacht — Morgen (страчаны фільм)
- 1921 — «Туга» / Sehnsucht (страчаны фільм)
- 1921 — «Шлях у ноч» / Der Gang in die Nacht
- 1921 — «Замак Фогелёд» / Schloß Vogeloed
- 1922 — «Марыца па прозвішчы Мадонна кантрабандыстаў» / Marizza, genannt die Schmugglermadonna (страчаны фільм, захаваўся фрагмент)
- 1922 — «Палаючая ралля» / Der brennende Acker
- 1922 — «Насферату: Сімфонія жаху» / Nosferatu — Eine Symphonie des Grauens
- 1922 — «Прывід» / Phantom
- 1923 — «Выгнанне» / Die Austreibung (страчаны фільм)
- 1924 — «Фінансы вялікага герцага» / Die Finanzen des Großherzogs
- 1924 — «Апошні чалавек» / Der letzte Mann
- 1926 — «Тарцюф» / Herr Tartüff
- 1926 — «Фаўст» / Faust
- 1927 — «Узыход сонца: Песня двух чалавек» / Sunrise: A Song of Two Humans
- 1928 — «Чатыры д’яблы» / Four Devils (страчаны фільм)
- 1930 — «Гарадская дзяўчына» / City Girl
- 1931 — «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў» / Tabu
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
