Фрыдрых Кульбарс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых Кульбарс
Remove ads

Фрыдрых Карл Іаган Кульбарс (эст.: Friedrich Kuhlbars; псеўданімы Вілі Андзі, Мангу Сілд, Фрыц Клюзэ; 17 жніўня 1841, Унікюла — 28 студзеня 1924, Вільяндзі) — эстонскі пісьменнік і школьны настаўнік.

Хуткія факты Фрыдрых Кульбарс, Род дзейнасці ...

Ён нарадзіўся ў сям’і школьнага настаўніка ва Унікюле, прыход Сангастэ. Працаваў школьным настаўнікам у Вільяндзі, кіраваў пеўчым хорам, належаў да Таварыства пісьменнікаў Эстоніі і быў актыўным удзельнікам руху эстонскай Аляксандраўскай школы.

Першай кнігай Кульбарса была «Wastse laulo ja kannel» (1863), за якой быў выдадзены песеннік для дзяцей «Laulik koolis ja kodus». Іншыя вершы Кульбарса таксама ў асноўным напісаны як тэксты для харавых песень. Кульбарс таксама вядомы як дзіцячы паэт, асабліва тэкст «Teele, teele kurekeses!». У канцы жыцця ён склаў «Вершы Вілі Андзі» (I—III, 1923—1924).

Фрыдрых Кульбарс памёр у 1924 годзе ў Вільяндзі і пахаваны на старых могілках у Вільяндзі.

Яго імем названа вуліца ў Таліне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads