Фрыдрых I (курфюрст Саксоніі)

курфюрст Саксоніі (1423—1428) From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых I (курфюрст Саксоніі)
Remove ads

Фрыдрых I Ваяўнічы (ням.: Friedrich I.; 11 красавіка 1370 — 4 студзеня 1428) — курфюрст Саксоніі з 1423 года, маркграф Майсена пад імем Фрыдрых IV Сварлівы (ням.: Friedrich IV., der Streitbare) з 1381 года, з дынастыі Ветынаў. Старэйшы сын маркграфа майсенскага Фрыдрыха III Строгага.

Хуткія факты 28-ы маркграф Майсена, Сумесна з ...
Remove ads

Біяграфія

У 1381 годзе атрымаў у спадчыну разам са сваімі братамі Георгам (памёр у 1402 годзе) і Вільгельмам II бацькаўскі прастол і кіраваў спачатку пад апекай маці. Паводле падзелу з дзядзькамі (братамі бацькі) у 1382 годзе атрымаў разам з братамі Остэрланд, марку Ландсберг, Пляйсенланд, некаторыя гарады ў Цюрынгіі (Орламюндэ, Кала, Ена, Наўмбург і інш.) і матчыныя спадчынныя ўладанні — Кобург.

У 1389 годзе браты павялічылі свае ўладанні купляй горада Заальфельда, а ў 1400 годзе — Кёнігсбергскай акругі.

Пасля смерці іх дзядзькі, Вільгельма Аднавокага ў 1407 годзе, Фрыдрых і Вільгельм атрымалі паводле Наўмбургскага дагавора (1410) палову Майсена, якая прылягала да іх уладанняў. Фрыдрых узяў сабе Остэрланд, з якой у 1423 годзе саступіў Вільгельму Лейпцыг. Калі апошні памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, яго частка перайшла да Фрыдрыха (1425).

Remove ads

Ваенная кар’ера

Фрыдрых паспяхова вёў шматлікія войны. У 1388 годзе ён дапамагаў свайму дзядзьку, нюрнбергскаму бургграфу Фрыдрыху V, супраць франконскіх гарадоў.

У 1391 годзе ў саюзе з Тэўтонскім ордэнам ваяваў супраць польскага караля Ягайлы. Калі імператар Венцаслаў адмовіўся выдаць за Фрыдрыха сваю сястру Ганну, Фрыдрых перайшоў на бок пфальцграфа Рупрэхта, ворага імператара.

У 1409 годзе ён ахвотна прыняў прафесараў, якія сышлі з Пражскага ўніверсітэта, і заснаваў у Лейпцыгу ўніверсітэт.

Remove ads

Атрыманне курфюрства

У час гусіцкіх войнаў быў галоўным саюзнікам імператара Сігізмунда. У падзяку за гэта апошні дараваў Фрыдрыху курфюрства Саксонію, галоўнай часткай якога было герцагства Саксен-Вітэнберг, у якім у 1422 годзе згасла Асканійская дынастыя. Новыя ўладанні Фрыдрыха, разам з яго ранейшым майсенскім маркграфствам, сталі называцца з гэтага часу Саксоніяй, а ў асобе Фрыдрыха тут замацавалася дынастыя Ветынаў.

Калі саксонскае войска было знішчана гусітамі каля Аўсіга, а імперскае войска пад камандваннем Фрыдрыха бегла пры іх відзе, Фрыдрых, ад гора, сканаў.

Сям’я

У 1402 годзе Фрыдрых ажаніўся з Кацярынай Браўншвайг-Люнебургскай (13951442), дзеці:

  • Кацярына (памерла ў маленстве)
  • Фрыдрых II (14121464), наступны курфюрст Саксоніі,
  • Сігізмунд (14161471), біскуп Вюрцбургскі ў 1440—1443 гг.,
  • Ганна (14201462), з 1436 г. у шлюбе з ландграфам Людвігам I Гесэнскім (1402—1458),
  • Кацярына (14211476), з 1441 г. у шлюбе з курфюрстам Фрыдрыхам II Брандэнбургскім (1413—1471),
  • Генрых (14221435)
  • Вільгельм III Храбры (14251482), з 1445 года — ландграф Цюрынгіі, з 1457 — герцаг Люксембурга.
Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119536420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119536420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads