Фрэдэрык VI

кароль Даніі (1808—1839) і Нарвегіі (1808—1814) From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэдэрык VI
Remove ads

Фрэдэрык VI (дацк.: Frederik 6.; 28 студзеня 1768, Капенгаген — 3 снежня 1839, Капенгаген) — прынц-рэгент Даніі і Нарвегіі ў 1784—1808 гадах, кароль Даніі і Нарвегіі ў 1808—1814 гадах, кароль Даніі з 1814 года, з дынастыі Ольдэнбургаў. Сын Крысціяна VII і Караліны-Мацільды, па маці пляменнік брытанскага караля Георга III. Прадстаўнік т. з. адукаванага абсалютызму.

Хуткія факты манарх Даніі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Па дасягненні 16-гадовага ўзросту прызначаны рэгентам пры псіхічнахворым бацьку. Фрэдэрык правёў шэраг рэформ у Даніі: у 1788—1800 гадах адмяніў крапасное права, нармаваў паншчыну (захоўвалася да 1848 года), пазбавіў памешчыкаў права прызначаць суддзяў, адмяніў рабства ў вест-індскіх калоніях (у 1792 годзе). У саюзе з Расіяй вёў у 1788—1790 гадах безвыніковую вайну супраць Швецыі.

Пасля бамбардзіроўкі Капенгагена англічанамі Фрыдэрык на баку Францыі ўдзельнічаў у напалеонаўскіх войнах, якія скончыліся для Даніі ваеннай паразай, поўным спусташэннем (у 1813 годзе было абвешчана дзяржаўнае банкруцтва) і стратай Нарвегіі (скасаванне Дацка-нарвежскай уніі), вострава Гельгаланд і іншых тэрыторый. Пад ціскам апазіцыі ў першай палове 1830-х гадоў пагадзіўся на скліканне правінцыйных саслоўных сходаў з дарадчымі функцыямі.

Remove ads

Зноскі

1. Frederick VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Frederik VI Oldenburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads