Фуст (архітэктура)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фуст (лац.: fustis — палка) у архітэктуры — сярэдняя частка або стрыжань калоны. Знаходзіцца паміж яе базай і капітэллю.

Профіль фуста звужаецца да вяршыні калоны. Калі перасек калоны таксама трохі звужаецца да аснавання, такая форма называецца энтазісам. Фуст можа быць гладкім, а можа мець канелюры (вертыкальныя жалабкі).
Размеры фуста, яго энтазіс, наяўнасць канелюр залежаць ад таго, якому ордару належыць калона. У дарычным ордары колькасць канелюр была 16, 20 ці 24.
Remove ads
Спасылкі
- Выяўленчае мастацтва і архітэктура: Энцыклапедычны слоўнік(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads