Футабатэй Сімэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Футабатэй Сімэй 4 красавіка 1864, Токіа — 10 мая 1909) — японскі пісьменнік, перакладчык і літаратурны крытык. Працаваў у стылі рэалізму. Яго твор Укігума (Плывучыя аблокі, 1887) стаў першым сучасным раманам Японіі, які не быў скончаны, але моцна паўплываў на сучаснікаў. Футабатэй пераклаў Івана Тургенева і іншых рускіх рэалістаў на японскую мову.
У 1902 годзе ён вывучаў эсперанта ў Расіі. Вярнуўшыся ў Японію ў 1906 годзе ён апублікаваў першы японскі падручнік па эсперанта.
Футабатэй памёр ад сухотаў у Бенгальскім заліве падчас вяртання з Расіі ў якасці спецыяльнага карэспандэнта ў газеце Асахі Сімбун. Ён быў крэміраваны і пахаваны ў Сінгапуры.
Remove ads
Зноскі
- Futabatei Shimei // https://pantheon.world/profile/person/Futabatei_Shimei Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads