Фуцзянь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фуцзяньmap
Remove ads

Фуцзянь (кіт. 福建) — правінцыя ва Усходнім Кітаі, на ўзбярэжжы Усходне-Кітайскага мора і Тайваньскага праліва.

Хуткія факты Фуцзянь, Краіна ...

Плошча 120 тыс. км². Насельніцтва 35 млн чал. (2004). Адміністрацыйны цэнтр Фучжоў (адзін з буйнейшых рыбалоўных портаў).

Рэльеф гарысты (выш. да 2158 м, Уішань). Невялікія раўніны каля марскіх беагоў і ўздоўж рэк. Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў да 3000 мм. Рэкі парожыстыя, мнагаводныя; галоўная — р. Міньцзян. Вечназялёныя лясы, высакатраўныя лугі.

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, пераважна земляробства на арашальных землях. Галоўныя сельгаскультуры — рыс, батат, цукровы трыснёг, тытунь, алейная камелія, арахіс. Трапічнае садоўніцтва і чаяводства. Жывёлагадоўля, у т.л. шаўкаводства. Нарыхтоўка драўніны, кары камфоравага дрэва і пладоў лакавага дрэва. Здабыча жалезнай і марганцавай руды, каменнага вугалю, алюмініевай сыравіны, солі (з марской вады). Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, дрэваапрацоўчая і папяровая, тэкстыльная, у т.л. шаўковая, металургія, машынабудаванне. Рамёствы (фарфоравыя, лакавыя, бамбукавыя вырабы). Транспарт чыгуначны, аўтамабільны, марскі.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads