Фёдар Іванавіч Панцялеенка

вучоны ў галіне матэрыялазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Іванавіч Панцялеенка (нар. 1 сакавіка 1950, в. Крукавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне парашковай металургіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2011).

Хуткія факты Фёдар Іванавіч Панцялеенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972).

З 1972 года ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, з 1980 года загадчык кафедры, з 1998 года прарэктар па навуковай рабоце.

У 2006—2008 гадах загадчык кафедры, з 2008 года першы прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), медалём.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, умацавальных і аднаўленчых тэхналогій. Унёс істотны ўклад у распрацоўку новага класа самафлюсуючыхся парашкоў і кампазіцыйных матэрыялаў з іх, ахоўных пакрыццяў, умацавальных і аднаўленчых тэхналогій. Устанавіў заканамернасці дыфузійнага масапераносу пры легіраванні мікрааб’ектаў. Стварыў новы клас эфектыўных самафлюсуючыхся парашкоў, дратоў і высокаэфектыўныя тэхналогіі для атрымання інструмента, вырабаў або кампазіцыйных ахоўных пакрыццяў на іх. Распрацаваў кампазіцыйныя матэрыялы, якія атрымліваюцца шляхам тэрмахімічнай апрацоўкі або папластовага нанясення на металічныя падкладкі, якія чаргуюцца тонкімі (10-15 мкм) нікелевымі і цынк-фасфатнымі слаямі і наступнай тэрмічнай апрацоўкі, а таксама эфектыўныя керамічныя парашкі, градыентныя і іншыя спецыяльныя пакрыцці шматфункцыянальнага прызначэння. Распрацаваў комплексную методыку неразбуральнага кантролю і ацэнкі хімічнага складу, структуры, уласцівасцяў і рэшткавага рэсурсу адказных прамысловых металічных аб’ектаў, канструкцый, абсталявання.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій і кніг, 30 вынаходак і патэнтаў.

Бібліяграфія

  • Самофлюсующиеся порошки и износостойкие покрытия из них. (Обзорная информация / БелНИИНТИ Госэкономплана БССР. Серия 55.22.19). Минск: [б. и.], 1991. (совм. с С. Н. Любецким).
  • Самофлюсующиеся диффузионно-легированные порошки на железной основе и покрытия из них. Минск: Технопринт, 2001.
  • Восстановление деталей машин. М.: Машиностроение, 2003 (совм. с В. П. Лялякиным, В. П. Ивановым, В. М. Константиновым).
  • Новые ресурсосберегающие технологии и композиционные материалы. М.: Энергоатомиздат; Гомель: БелГУТ, 2004 (в соавт.).
  • Закономерности электронно-лучевого воздействия на борсодержащие материалы и принципы оптимизации электронно-лучевого оборудования и технологий упрочнения и восстановления. Полоцк: ПГУ, 2005. (в соавт.).
  • Методология оценки состояния материала ответственных металлоконструкций. Минск: БНТУ, 2010. (совм. с А. С. Снарским).
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads