Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ
факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэт філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН) — вядучае структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па падрыхтоўцы ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук у Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Традыцыя падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сацыяльна-гуманітарных ведаў у Беларусі закладваліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце з першых дзён яго існавання. Яшчэ ў 1921 годзе ў рамках факультэта грамадскіх навук была пачата падрыхтоўка студэнтаў па філасофіі, сацыялогіі і іншых гуманітарных дысцыплінах. З адкрыццём у 1947 годзе аддзялення філасофіі на гістарычным факультэце гэтая дзейнасць набыла больш арганізаваны характар. У 1966 годзе падрыхтоўка спецыялістаў сацыяльна-гуманітарнага профілю для нацыянальнай сістэмы адукацыі атрымлівае далейшае развіццё ў сувязі з аднаўленнем філасофскага аддзялення на гістарычным факультэце, а з 1989 года на філасофска-эканамічным факультэце.
Аднак на сапраўды сістэмнай і прафесійнай аснове сацыяльна-гуманітарная адукацыя ў галіне філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, інфармацыі і камунікацыі пачынае рэалізоўвацца з 1 сакавіка 1999 года, калі ў адпаведнасці з рашэннем Вучонага Савета БДУ быў створаны факультэт філасофіі і сацыяльных навук.
Remove ads
Спецыяльнасці
- Філасофія
- Сацыялогія
- Псіхалогія
- Сацыяльныя камунікацыі
- Сацыяльная работа
Кафедры
На факультэце дзейнічае 7 кафедраў:
- Філасофіі і метадалогіі навукі
- Філасофіі культуры
- Сацыялогіі
- Сацыяльнай камунікацыі
- Сацыяльнай і арганізацыйная псіхологіі
- Агульная і медыцынскай псіхологіі
- Сацыяльнай работы і рэабіліталогіі
Дэканы
- Анатоль Уладзіміравіч Рубанаў (2006—2016)
- Вадзім Францавіч Гігін (2016—2021)
- Вераніка Святаславаўна Сайганава (з кастрычніка 2021)[1]
Зноскі
- Деканом факультета философии и социальных наук назначена кандидат философских наук Вероника Святославовна Сайганова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 17 сакавіка 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads