Філіпа Боенс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Філі́па Бо́енс (англ.: Philippa Boyens) — новазеландскі сцэнарыст і кінапрадзюсар, якая напісала сцэнарыйы для фільмаў Пітэра Джэксана кінасерыі «Уладар пярсцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косці» і фільма, які складаецца з трох частак, «Хобіт», дзе яна пісала сцэнарый сумесна з Пітэрам Джэксанам і Фрэн Уолш.
Яна, Джэксан і Уолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Лепшы адаптаваны сцэнарый» за фільм «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» на 76-ай цырымоніі ўручэння прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама супрадзюсарам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».
Remove ads
Біяграфія
Вучоба
Некаторы час Боенс была студэнткай Оклендскага ўніверсітэта, скончыўшы яго са ступенню бакалаўра англійскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад універсітэта ў 2006 годзе.
Сям’я
У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынс, сыны Калум Гітынс (абодва з акцёрам Полам Гітынсам) і Ісаак Мілер. Калум гуляў Галета ў фільме «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы».
Кар’ера
Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенс працавала ў тэатры ў якасці драматурга, настаўніка, прадзюсара і мантажора. Яна таксама правяла час у якасці рэжысёра ў «Новазеландскай гільдыі пісьменнікаў».
Праца над «Уладаром Пярсцёнкаў»
Боенс стала фанаткай Толкіна яшчэ дзіцем. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.
Фільмаграфія
Сцэнарыст
Прадзюсар
Саўндтрэк
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads