Філіп Рослер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Філіп Рослер (ням.: Philipp Rösler, нар. 24 лютага 1973, вёска Кханьхынг (Khánh Hưng), правінцыя Басуен[4], Рэспубліка В’етнам —) — германскі палітык в’етнамскага паходжання. В’етнамскае імя невядома. З 12 мая 2011 па 17 снежня 2013 ён займаў пасаду федэральнага міністра эканомікі і тэхналогій, з 13 мая 2011 па 7 снежня 2013 — федэральны старшыня СвДП, з 16 мая 2011 па 17 снежня 2013 — віцэ-канцлер Германіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Паўднёвым В’етнаме. В’етнамскае імя і бацькі невядомыя. У дзевяцімесячным узросце ў прытулку быў усыноўлены нямецкай шлюбнай парай і вывезены ў Германію. Дзіцячыя і школьныя гады правёў у Гамбургу, Бюкебургу і Гановеры, затым паступіў на ваенную службу і навучаўся спецыяльнасці ваеннага ўрача. Працягнуў навучанне ў Гановерскім медыцынскім універсітэце і ў 2002 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны.
З 1992 года Рослер быў у маладзёжнай, а затым і ў дарослай арганізацыі Свабоднай дэмакратычнай партыі. У 2003—2009 гг.[5] узначальваў дэпутацкую групу СвДП у парламенце зямлі Ніжняя Саксонія. У 2006 г. ён быў абраны, а затым у 2008 г. пераабраны кіраўніком зямельнага аддзялення партыі, абодва разы з вынікамі выбару, блізкімі да стопрацэнтных.
З лютага па кастрычнік 2009 года — віцэ-прэм’ер і міністр эканомікі, працы і транспарту ў зямельным урадзе Ніжняй Саксоніі. У 2009—2011 гг. — федэральны міністр аховы здароўя.
Remove ads
Зноскі
- Philipp Rösler // Brockhaus Enzyklopädie
- Philipp Rösler // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #123734517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- Цяпер — правінцыя Шакчанг, Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам.
- Dr. Philipp Rösler : Bundesminister für Wirtschaft und Technologie(нявызн.)(недаступная спасылка). Bundesministerium für Wirtschaft und Technologie. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2012. (ням.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads