Фінал НБА 2019

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фінал НБА 2019 — чэмпіёнская серыя Нацыянальнай Баскетбольнай Асацыяцыі сезона 2018/2019 і заключная серыя плэй-офа. Праходзіў з 30 мая да 13 чэрвеня 2019 года.

Чэмпіёнамі Заходняй канферэнцыі ў пяты раз запар сталі Голдэн Стэйт Уорыярз, стаўшы другой камандай у гісторыі, якая выйшла ў фінал НБА больш за 4 разы запар (пасля таго, як Бостан Селтыкс выходзіў у фінал з 1959 да 1966 года). Чэмпіёнамі Усходняй канферэнцыі ўпершыню сталі Таронта Рэптарс, стаўшы першай канадскай камандай у гісторыі фіналаў НБА.

Таронта перамаглі Голдэн Стэйт з лікам у серыі 4:2. Самым каштоўным гульцом фінала ў другі раз стаў Каўай Леанард з Таронта.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads