Францішак Вацлаў Бальцэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Вацлаў Бальцэвіч — віленскі гравёр сярэдзіны XVIII стагоддзя. Працаваў у тэхніцы гравюры па медзі[1].
Творчасць
Ствараў пераважна выявы святых: Пятра Скаргі (1748), каралевіча Казіміра (1749), Іосіфа Каласанці, Яна Непамука, Антонія Падуанскага, Вінцэнта Ферэрыуса; абразы Маці Божай у віленскім касцёле св. Міхала, Лукішскую, Вастрабрамскую, Эйсімонцкую[1].
Аўтар партрэта каралевы Марыі Юзэфы, жонкі караля Аўгуста III (1746)[1].
Выканаў некалькі экслібрысаў для дамініканскіх і прыватных бібліятэк Г. Піскоўскага, Г. Помяна, К. Л. Плятэра, М. Г. Важынскага і інш. Стварыў уласны тып экслібрыса (з бюстамі «вучоных мужоў»), які стаў узорам для іншых мастакоў[1].
Творы Бальцэвіча вызначаюцца тэхнічнай дасканаласцю і прапрацоўкай дэталей[1].
Remove ads
Галерэя
- Маці Божая Лукішская
- Святы Юстын на фоне касцёла Маці Божай Шкаплернай
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads