Хадыка (паэма)
паэма From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Хады́ка» (польск.: Chodyka) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі, адна з першых паэм творцы.
Сваім творам паэт даводзіць, што сэнс чалавечага жыцця заключаецца не ў клопаце пра самога сябе, а пра бліжняга, у любові да Бога і да сабе падобнага[1].
Remove ads
Прататып
Гутарка «Хадыка» ўзнаўляе пачутае паэтам ад бацькі Адама Плуга палескае паданне пра асочніка, які ў гарачцы крыўды забіў лоўчага і тры дзясяткі гадоў хаваўся ў пушчы. У інтэрпрэтацыі Сыракомлі паданне абрастае дэталямі і падрабязнасцямі, ён імкнецца пранікнуць ва ўнутраны свет героя, асэнсаваць яго паводзіны ў гэтай цяжкай сітуацыі[2].
Зінаіда Драздова заўважае таксама блізкасць гутаркі да жыційнай літаратуры (жыціі прападобнага Маісея Мурына, прападобнага Давіда)[2].
Remove ads
Змест
Дзеянне адбываецца ў Слуцку. Жыццё Хадыкі ў цёмнай непралазнай пушчы было нялёгкім. Пакуль меў порах, ён здабываў звера ці птушку, а скончыўся порах — харвачаўся карою, часта галадаў і жыў у скрусе. Найбольш паляшук цярпеў ад дакору сумлення, што ён здзейсніў смяротны грэх — забіў чалавека. Герой разумее, што сумленне — голас Бога, ад якога нідзе не схавацца[2]. У адзінотным жыцці Хадыкі ўвесь час прысутнічае чорт, які то раіць яму павесіцца, нават абяцае падшукаць для гэтай мэты асіну, то заклікае выходзіць на дарогу і здабываць хлеб несумленным шляхам разбою і рабаўніцтва. Герой бароніцца ад нячысціка малітвай, хоць часам малітва ў яго не ідзе. Герой сябе не апраўдвае, але прызнае сваю віну. Спакутаваны Хадыка пазней ужо пачаў шукаць, дзе павесіцца, але раптам знайшоў пчаліны рой, з-за чаго задумваецца, каб заняцца пчалярствам. Ад працы герой атрымлівае задавальненне, натхняецца ідэяй прыносіць людзям карысць, а таксама ратуецца ад нячысцікаў. Такім чынам, паляшук выбірае Бога, замест д’ябла[1]. Змучаны адзінотай Хадыка шукае людзей. Выйшаўшы да іх, ён расказвае сапраўдную гісторыю свайго жыцця і просіць пакаранне за ўчыненае ім забойства. Споведзь пакаранага доўгім блуканнем закранула князя Радзівіла. Прысуд у творы не агалошваецца, але сканчаецца смерцю Хадыкі ў кляштары[3].
Remove ads
Крытыка
Тадэвуш Піні адзначаў:[4]
«Хадыка» пры ўсёй прастаце апавядання такі захапляльны, такі сумны, што чытаецца займальна на адным дыханні.
Беларускі філолаг Леў Цвяткоў пісаў:[5]
Хадыка — гэта сімвал прыгнечанага, замучанага варожымі сіламі беларускага народу. Гэты народ змушаны, калі нельга дабром, дык хаця шляхам крывага паўстаньня, выявіць свой пратэст.
Пераклады
У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на рускую мову, дзе быў змешчаны і «Хадыка» ў перакладзе Ліядора Пальміна[6]. На беларускую мову твор пераклала Яўгенія Пфляўмбаўм[7], пераклад быў апублікаваны пад імем мужа[8].
Зноскі
- Драздова, З. Душа беларуса ў гутарках і вершах Уладзіслава Сыракомлі . — С. 136.
- Драздова, З. Душа беларуса ў гутарках і вершах Уладзіслава Сыракомлі . — С. 135.
- Драздова, З. Душа беларуса ў гутарках і вершах Уладзіслава Сыракомлі . — С. 137.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 106.
- Цвяткоў, Л. Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі ў літаратурным адбіцьці . — 1927. — С. 137.
- Кондратовичъ, Л. Избранныя стихотворенія Людвига Кондратовича (Владислава Сырокомля) (руск.). — Москва: В. М. Лавровъ и В. А. Федотовъ, 1879. — Т. 1. — С. 13-40. — 462 с.
- Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 97-112.
- У. Сыракомля. Выбраныя творы, 1966
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads