Халамерскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Халаме́рскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Халамер’е.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Віраўлянскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Андрушкі, Валуі, Вусце, Вялікае Цешалава, Дударава, Дурнева, Малое Цешалава, Маркава, Мікалаенкі, Обаль, Паварніха, Плігаўкі, Пустэльнікі і Шашына)[2]. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года ў склад Віраўлянскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Варонкі (Вароніна), Воўкава, Кажамякі, Крыцкія і Пожанькі)[3]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Віраўлянскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Асіпова, Варонкі (Вароніна), Воўкава і Кажамякі)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Халамерскага сельсавета 35 населеных пунктаў[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Віраўлянскага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 вёсак: Антоненкі, Восмата, Воўкава, Вусце, Вязаўкі, Вялікае Цешалава, Дзеравушка, Дударава, Ерахі, Жалудова, Канавалава, Ключ, Ключагорская, Ламаносава, Лапцёўка, Маісеева, Малое Цешалава, Мішуціна, Обаль, Плігаўкі, Пляханава, Пруд, Прусаўкі, Пустэльнікі, Халамер’е, Чухіліна, Шарына, Ярыгіна.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads