Хале Тамасдоцір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хале Томасдоцір (ісл.: Halla Tómasdóttir; 11 кастрычніка 1968, Рэйк’явік, Ісландыя) — былая ісландская прадпрымальніца і палітык. Прэзідэнт Ісландыі з 1 жніўня 2024 года. Яна другая жанчына-прэзідэнт Ісландыі пасля Вігдзіс Фінбагадоцір. Да таго, як стаць прэзідэнтам, яна была генеральным дырэктарам глабальнай некамерцыйнай групы The B Team.
Remove ads
Біяграфія
Прымала ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2016 года, дзе атрымала 27,9% галасоў і заняла другое месца саступішы Гвюдні Ёўханесану[2][3].
На прэзідэнцкіх выбарах 2024 года перамагла экс-прэм’ера Катрын Якабсдоцір, атрымаўшы 34,15% галасоў[4]. Яе прэзідэнцкая кампанія была засяроджана на такіх пытаннях, як уплыў сацыяльных сетак на псіхічнае здароўе моладзі, развіццё турызму і роля штучнага інтэлекту[5]. Яна ўступіла на пасаду 1 жніўня 2024 года.
Remove ads
Узнагароды
- Камандор (дама-камандор) з зоркай Ордэна Ісландскага сокала (1 жніўня 2024 года)
- Кавалер Ордэна Слана Даніі (8 кастрычніка 2024 года)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
