Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварадыmap
Remove ads

Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады (укр.: Харківський національний педагогічний університет імені Григорія Сковороди) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Хуткія факты Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Вучэльня вядзе сваю гісторыю з 1804 года, калі на падставе ўказа імператара Аляксандра I быў заснаваны педагагічны інстытут. У 1917 годзе педагагічны інстытут быў аб’яднаны з Інстытутам высакародных дзяўчат. Рэформа адукацыі, якая была праведзена ў 1860-х гадах, арганізацыйна змяніла структуру інстытута, трансфармаваўшы яго ў Вышэйшыя педагагічныя курсы, якія праіснавалі да 1920-х гадоў. У 1945 годзе Харкаўскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя Рыгора Савіча Скаварады. У 1994 годзе згодна з пастановай Кабінета міністраў Украіны ён быў ператвораны ў Харкаўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Г. С. Скаварады. У 2004 годзе ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага.

Remove ads

Структура

  • Гістарычны факультэт
  • Прыродазнаўчы факультэт
  • Украінскі моўна-літаратурны факультэт імя Р. Ф. Квіткі-Аснаўяненкі
  • Факультэт дашкольнай адукацыі
  • Факультэт замежнай філалогіі
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт пачатковага навучання
  • Факультэт псіхалогіі і сацыялогіі
  • Факультэт фізічнага выхавання і спорту
  • Фізіка-матэматычны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • Інстытут інфарматызацыі адукацыі
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў і менеджменту адукацыі
Remove ads

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 140: variable 'contains' is not declared.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads