Украінскі правапіс 1928 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Украінскі правапіс 1928 года, таксама вядомы як Харкаўскі правапіс (Правапіс Галаскевіча, скрыпныкоўка) — правапіс украінскай мовы, прыняты ў 1927 годзе на Усеукраінскай правапіснай канферэнцыі, якая праходзіла ў Харкаве — тагачаснай сталіцы УССР. Гэты правапіс 6 верасня 1928 года зацвердзіў Народны камісар па адукацыі, Мікалай Скрыпнік, на падставе чаго правапіс часам завуць скрыпнікоўкай. 31 сакавіка 1929 года гэты правапіс быў зацверджаны і Навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове, які на той час быў пад уладай Польшчы.

Remove ads
Гісторыя
У 1926 годзе праект «Украінскага правапісу» быў апублікаваны для абмеркавання. Сярод удзельнікаў Усеукраінскай правапіснай канферэнцыі, якая адбылася ў Харкаве, былі службоўцы з Народнага камісарыяту па адукацыі, 5 акадэмікаў, 28 унівэрсітэцкіх прафесараў па лінгвістыцы і філалогіі, 8 настаўнікаў, 7 журналістаў і 8 пісьменнікаў. Прымалі ўдзел і тры прадстаўнікі ад Заходняй Украіны: Кірыла Студзінскі, Іларыён Свянціцкі, Васіль Сімовіч.
Remove ads
Харкаўскі правапіс і класічны правапіс беларускай мовы
Харкаўскі правапіс мае шмат агульнага з класічным правапісам беларускай мовы.
- Напрыклад:
- Агульны прынцып перадачы запазычанняў з грэчаскай мовы. Перадача грэчаскай літары θ заўсёды праз «т», а не праз «ф».
- Напісанне замежных геаграфічных назваў як мага бліжэй да арыгіналу, перадача гуку «g» праз «ґ», а не праз «г».
Для даведкі: украінскія літары «и» і «е» прамаўляюцца, адпаведна, як беларускія «ы» і «э».
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
- Іван Кошелівець. Харківський правопис Архівавана 5 кастрычніка 2008. Вікікнігі (укр.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads