Харысан Дылард

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харысан Дылард
Remove ads

Уільям Харысан Дылард (англ.: William Harrison Dillard; 8 ліпеня 1923, Кліўленд, Агая — 15 лістапада 2019, там жа) — амерыканскі лёгкаатлет-спрынтар, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.

Хуткія факты Харысан Дылард, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Займацца спортам пачаў падчас навучання ў каледжы. Удзельнік Другой сусветнай вайны, прымаў удзел у баях італьянскай кампаніі. Пасля вайны працягнуў займацца лёгкай атлетыкай. У 1947 годзе скончыў навучанне ў каледжы Болдуіна-Уолеса.

У 1974 годзе быў уключаны ў Залу славы лёгкай атлетыкі ЗША.

Спартыўная кар’ера

Алімпійскія гульні 1948 года

На Алімпіядзе ў Лондане выйграў дыстанцыю 100 метраў з алімпійскім рэкордам — 10,3 сек., абыграўшы па выніку фотафінішу свайго суайчынніка Барні Эвела.

7 жніўня 1948 г. у складзе квартэта стаў пераможцам эстафеты 4 × 100 метраў, стаўшы двухразовым алімпійскім чэмпіёнам.

Алімпійскія гульні 1952 года

На Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі стаў пераможцам на дыстанцыі 110 метраў з бар’ерамі, а таксама паўтарыў свой поспех у эстафеце 4 × 100 метраў, стаўшы чатырохразовым алімпійскім чэмпіёнам.

Remove ads

Зноскі

  1. William Harrison Dillard // filmportal.de — 2005.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  2. Harrison Dillard // World Athletics database
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54960205'></a>

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads