Хатынская аповесць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хатынская аповесць (1971) — аповесць Алеся Адамовіча, прысвечаная барацьбе партызан супраць нямецкіх акупантаў у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Кульмінацыяй аповесці з'яўляецца знішчэнне карнікамі-гітлераўцамі жыхароў адной з беларускіх вёсак, што дазваляе аўтару правесці паралелі як з трагедыяй Хатыні, так і з ваеннымі злачынствамі наступных дзесяцігоддзяў. Аповесць была напісана з 1966 па 1971 год.
Remove ads
Сюжэт
Былы партызан, а зараз выкладчык універсітэта Фларыян Пятровіч Гайшун з жонкай Глашай і сынам Сярожам едзе разам з аднапалчанамі на адкрыццё помніка партызанам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны ў беларускіх лясах. Па дарозе ён успамінае падзеі 30-гадовай даўніны, калі падлетак Фларыян сышоў у партызанскі атрад Касача, дзе сустрэў Глашу, як карнікі знішчылі яго родную вёску і забілі ўсю яго сям'ю, і як ён апынуўся сведкам таго, як нямецкія салдаты сагналі ў хлеў усіх жыхароў суседняй вёскі Пераходы і спалілі іх жыўцом. Гайшун разумее, што толькі захаванне памяці пра гэтыя падзеі дапаможа прадухіліць іх паўтарэнне ў будучыні. Аднак у сучасным свеце ўжо бачныя сляды таго, што жахі нацызму могуць вярнуцца — гэта і ваенныя злачынствы супраць мірных жыхароў, такія, як трагедыя Сангмі, і упартая праца вядучых сусветных дзяржаў па распрацоўцы ўсё больш магутнай зброі масавага знішчэння.
Remove ads
Тэатральныя пастаноўкі і экранізацыі
У 1974 г. Дзяржтэлерадыё па «Хатынскай аповесці» быў пастаўлены аднайменны радыёспектакль на беларускай мове. Па матывах «Хатынскай аповесці» у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР у 1977 была пастаўлена п'еса «Вяртанне ў Хатынь» (рэжысёр Б. І. Луцэнка). У 1984 годзе на аснове гэтай пастаноўкі быў зняты двухсерыйны фільм-спектакль.
Аповесць пакладзена ў аснову сцэнарыя фільма «Ідзі і глядзі» (1985) Элема Клімава.
Remove ads
Спасылкі
- «Хатынская аповесць» — Бібліятэка Kamunikat.org
- «Хатынская повесть» — Библиотека Альдебаран Архівавана 23 кастрычніка 2007.
- «Хатынская повесть» — Публичная Библиотека Архівавана 16 лютага 2007.
- «Хатынская повесть» — Bookz.ru Архівавана 4 сакавіка 2016.
- «Хатынская повесть» — FictionBook.lib(недаступная спасылка)
- «Хатынская аповесць» (1974), радиоспектакль
- «Возвращение в Хатынь» (1984), фильм-спектакль, 1 серия(недаступная спасылка)
- «Возвращение в Хатынь» (1984), фильм-спектакль, 2 серия Архівавана 4 сакавіка 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads