Хвастцовая залоза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хвастцовая залоза
Remove ads

Хвастцовая залоза ці надхваставая (лац.: gladulae uropygii) размешчана над хваставымі пазванкамі, яе сакрэт выводзіцца вонкі праз буйныя пратокі. Сам па сабе сакрэт алеісты і выкарыстоўваецца птушкамі для змазкі пер’я, засцерагаючы яго ад намакання, захоўваючы эластычнасць. Пад уздзеяннем сонечнага святла сакрэт хвастцовай залозы ператвараецца ў вітамін D, які птушкі заглынаюць пры ачыстцы пяра. Нарэшце, сакрэт гэтай залозы спрыяе захаванню рагавога чахла дзюбы. Добра развітая хвастцовая залоза як у водных, так і ў наземных птушак; адсутнічае яна ў страўсавых, у некаторых папугаяў, галубоў, дрофаў і іншых птушак.

Thumb
Хвастцовая залоза ў птушаняці
Remove ads

Будова

Тлушчавая залоза, якая знаходзіцца ў аснове хваста ды складаецца з дзвюх частак. Кожная з доляў мае па цэнтральнай пратоцы, у якую трапляюць вывядзенні з трубачак, радыяльна размешчаных вакол. Гэты сакрэт выводзіцца вонкі праз буйныя пратокі.

Пад час чысткі пер’я птушкі труцца галавой ля залозы, а пасля па ўсім целе, такім чынам змазваючы сакрэтам усю паверхню пер’я.

Функцыя

Thumb
Белакрылы крыжадзюб трэцца аб сакрэт хвастцовай залозы

Сам па сабе сакрэт алеісты і змяшчае ферменты, бялкі, тлустыя кіслоты і эргастэрол  (англ.). Апошні пад уздзеяннем ультрафіялетавага святла ператвараецца ў вітамін D.

У вадаплаўных птушак сакрэт залозы засцерагае пер’е ад намакання і захоўвае яго эластычнасць. У асобных відаў спрыяе захаванню рагавіцы дзюбы і лускавай скуры на лапах.

У птушак, якія не маюць гэтай залозы, яе функцыю выконвае пер’е асаблівай будовы, якое расце на пэўных частках цела. Гэтае пер’е пастаянна абломваецца, утвараючы дробны парашок, якім птушкі змазваюць апярэнне, прадухіляючы яго зліпанне і намаканне.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров. М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads