Хелен Мак-Кроры
брытанская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хелен Элізабет Мак-Кроры (англ.: Helen Elizabeth McCrory, у замужжы Льюіс, англ.: Lewis; 17 жніўня 1968[1], Лондан, Англія, Вялікабрытанія — 16 красавіка 2021[2], Лондан, Англія, Вялікабрытанія) — брытанская актрыса тэатра і кіно, вядомая найперш дзякуючы вядучым ролям у тэлевізійных фільмах і пастаноўках англійскіх тэатраў. Лаўрэат прэміі BAFTA Cymru (1997), двойчы намінант на Прэмію Лоўрэнса Аліўе. Мак-Кроры набыла папулярнасць як актрыса класічных пастановак, асабліва Чэхава і Шэкспіра.
У кінафільмах актрыса ў асноўным з’яўлялася ў другарадных ролях. Найбольш вядомая ў кінематографе роляй жонкі прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра Шэры ў біяграфічным фільме «Каралева», экранным увасабленнем Нарцысы Малфой у заключных трох частках серыі фільмаў пра Гары Потэра, Полі Грэй з серыяла «Вострыя казыркі», а таксама выкананнем ролі мамы Жанны ў карціне «Захавальнік часу».
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads