Хельская каса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хельская каса
Remove ads

Хельская каса (слушать; польск.: Mierzeja Helska; кашубск.: Hélskô Sztremlëzna; ням.: Halbinsel Hela або Putziger Nehrung) — пясчаная каса ўзбярэжжа Балтыйскага мора. Даўжыня касы — 35 км, шырыня вагаецца ад трохсот метраў да трох кіламетраў. Хельская каса аддзяляе Пуцкі заліў (заходняя частка Гданьскай бухты) ад Балтыйскага мора.

Thumb
Від на Хельскую касу з космасу
Remove ads

Адміністрацыйны статус і паселішчы

Адміністрацыйна каса ў складзе Пуцкага павета Паморскага ваяводства Польшчы.

На крайнім пункце касы размешчаны горад Хель, папулярны курорт. Таксама на Хельскай касе размешчаны гарады Ястарня, Уладыславова, некалькі невялікіх пасёлкаў і вёсак.

Гісторыя

Пасля Першай сусветнай вайны Хельская каса ўвайшла ў склад Польшчы. Усведамляючы важнае стратэгічнае значэнне касы, палякі ператварылі яе ва ўмацаваны раён. 1 верасня 1939 года войскі нацысцкай Германіі атакавалі польскія ўмацаванні на касе. Абарона Хельскай касы была адной з першых бітваў Другой сусветнай вайны.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads